rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 09 марта 2023 10:21

Доктар, якога ведаем з дзяцінства. Урач-педыятр Ірына Леанідаўна Сіманава

Доктар, якога ведаем з дзяцінства. Урач-педыятр Ірына Леанідаўна Сіманава

Сярод медработнікаў, адзначаных на выніковым сходзе ў раённай бальніцы ўзнагародамі рознага ўзроўню, — урач-педыятр Ірына Леанідаўна Сіманава.

«За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, дасягнутыя працоўныя поспехі ў 2022 годзе», — так напісана ў Ганаровай грамаце галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, якая пад апладысменты калег была ўручана Ірыне Леанідаўне. Напісанае ў гэтай грамаце не агульныя словы, не дзяжурныя фразы — яны цалкам абгрунтаваныя і напоўненыя сэнсам, таму што напоўнены і падмацаваны насамрэч доўгай, стараннай і вельмі няпростай працай дзіцячага ўрача. У нашай раённай бальніцы з маленькімі пацыентамі яна працуе 40 гадоў, з 1980-га, тры гады прысвяціла хворым выхаванцам Веснаўскага дома-інтэрната. І зразумела, што гэта Ганаровая грамата не першая і не адзіная ўзнагарода Ірыны Сіманавай, двойчы яна прызнавалася пераможцам раённага спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій і станавілася ўрачом года (апошні раз — за 2017 год). Зараз, вось ужо два гады, працуе ўрачом-педыятрам у санаторнай школе-інтэрнаце, пад яе медыцынскім наглядам 110 дзяцей. Па словах кіраўніка ўстановы Святланы Лісіцы, Ірына Леанідаўна не толькі займаецца дзецьмі, але і плённа ўзаемадзейнічае з адміністрацыяй, дае парады па арганізацыі вучэбнага працэсу, аздараўлення навучэнцаў. «Добры доктар, адчуваецца, што любіць дзяцей», — падсумавала дырэктар школы. Ёмкая і трапная характарыстыка. Не так даўно Ірына Леанідаўна адзначыла свой чарговы дзень нараджэння. Далучаемся да тых добрых слоў і шчырых пажаданняў, што прагучалі ў яе адрас ад родных, сяброў, калег. Хай іх побач з ёй заўсёды будзе шмат — і добрых слоў, і добрых людзей.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт