rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 01 марта 2019 08:01

На Глушчыне ўшанавалі лепшых работнікаў

Дзень 23 лютага адметны ў кожнай сям’і, у кожным калектыве, дзе ёсць прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, нашы слаўныя, мужныя і надзейныя абаронцы. Гэта іх дзень, іх свята — абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сяголета ён адметны і асаблівы і ў маштабах раёна, паколькі менавіта 23 лютага ў Глуску праходзіў выніковы сход працоўных калектываў раёна. Таму ці дзіўна, што пачаўся гэты дзень з ускладання кветак на Алеі Славы. Сюды прыйшлі члены райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць памяць тых, хто са зброяй у руках абараняў Радзіму ў гады вайны, хто паслужыў роднаму краю сваёю годнаю працай. Кветкі леглі да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава, памятных знакаў Героям Савецкага Саюза Сцяпану Калінкоўскаму, Ульяну Рыбаку, Героям Сацыялістычнай працы Надзеі Рудніцкай, Аляксандры Шаплыка, Васілю Барысіку. Яны тут ваявалі, працавалі, жылі, тут, у гэтым кутку Беларусі, жыве памяць пра іх.



Музычнай кампазіцыяй «Мой родны кут» пачаўся штогадовы выніковы сход працоўных Глускага раёна, яе выканала юная цымбалістка Альбіна Лубкова, імя якой неаднаразова гучала на міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсах, а разам з ім гучала і назва Глуск. Дзеля таго, каб квітнеў, развіваўся наш глускі край, каб рос дабрабыт у кожнай хаце, шчодрай была ніва і важкім колас, і працуюць штодня глушчане. Сімвал іх працы — прыгожы залацісты каравай — быў уручаны старшыні райвыканкама Сцяпану Чачуху. Павітаўшы прысутных, ён адзначыў, што ў тыя вынікі, з якімі раён завяршыў мінулы год, зрабіў унёсак кожны працоўны калектыў, кожны працоўны, а таксама паважаныя ветэраны і моладзь. Год быў няпростым, але выніковым, бо мы ўсе шмат працавалі, прадпрыемствы, установы і арганізацыі раёна могуць запісаць у свой актыў нямала дасягненняў, працоўных, творчых, спартыўных перамог. Называючы лічбы і паказчыкі, кіраўнік раёна адзначыў перадавыя калектывы і асобных людзей, чые настойлівасць і праца былі найбольш прыкметнымі. Іх назвы, імёны многіх з іх знаходзілі сваё месца на старонках раённай газеты на працягу года, а таксама ў мінулым спецыяльным выпуску, прысвечаным лепшым працаўнікам Глушчыны. Акрэсліваючы планы на гэты год, Сцяпан Чачуха сказаў пра работы па добраўпарадкаванні вуліц і двароў, будаўніцтва і рамонт жылля і сацыяльных аб’ектаў, у тым ліку кінатэатра «Арыён», у якім якраз і праходзіў гэты сход, назваў лічбы, на якія павінны выйсці хлебаробы і жывёлаводы раёна. Пры гэтым заўважыў, што заўтрашні дзень залежыць ад таго, як мы папрацуем сёння, ён перакананы, што кожны з тых, хто знаходзіцца ў зале, умее і ведае, як зрабіць месца, дзе мы жывём, прыгожым і багатым, і гатовы да гэтага. Напрыканцы выступлення старшыня райвыканкама павіншаваў прысутных у зале мужчын з Днём абаронцаў Айчыны, усім і кожнаму пажадаў міру і дабра.


Пасля таго як былі ўзнагароджаны пераможцы раённых спаборніцтваў, Сцяпан Чачуха ўручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта. Іх атрымалі трэнер ДЮСШ Ігар Бараноўскі, вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга, трактарыст-машыніст эксперыментальнай базы «Глуск» Уладзімір Няронскі, хірург райбальніцы Уладзімір Цісіневіч, брыгадзір МТФ РАПТЗ Інэса Фядосава.


Падзячныя пісьмы райвыканкама былі ўручаны начальніку Бабіроўскага аддзялення паштовай сувязі Ніне Барысік, трактарысту-машыністу ААТ «Турыно-агра» Віктару Кончыцу, жывёлаводу эксперыментальнай базы «Глуск» Аляксандру Лапаніку, галоўнаму ветурачу ААТ «Зара Камуны» Ігару Мазуру, трактарысту-машыністу ААТ «Глуская Зара» Мікалаю Медзвядку, майстру-повару кафэ «Маладосць» Таццяне Тузік, газаэлектразваршчыку ААТ «Аграфірма «Слаўгарадскі» Аляксандру Філіпенку. За перамогу ў штогадовым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы дыпломамі адзначаны калектывы аддзела па адукацыі, спорце і турызме і ААТ «Турыно-агра» (кіраўнікі Святлана Лісіца і Мікалай Ільюшчэня).

Павіншаваўшы глушчан з тым, што дасягнута, і пажадаўшы новых поспехаў, узнагароды ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўручыла начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірына Петручэня. За дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены аператар машыннага даення ААТ «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Анатоль Галамака. За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у сацыяльна-культурнае развіццё раёна Падзяку Магілёўскага аблвыканкама атрымала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце школы мастацтваў Марына Рудабелец.


Павіншавала землякоў са святам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова. Яна адзначыла, што сучасны свет стаў больш складаным, але і больш цікавым, ён дае роўныя магчымасці кожнаму з нас рэалізавацца ў жыцці і зрабіць свой край багатым і квітнеючым, яна выказала ўпэўненасць, што нам для гэтага хопіць жаданняў, сіл, настойлівасці і прафесіяналізму.

Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў галіне адукацыі Ірына Георгіеўна ўручыла настаўніцы гімназіі Глуска Таццяне Сачанка.

Прыемна ў чарговы раз быць на малой радзіме, сярод лепшых людзей раёна, прызнаўся ганаровы грамадзянін Глускага раёна, ганаровы госць сходу старшыня абласной ветэранскай арганізацыі, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Глаз. Пажадаўшы глушчанам дабрабыту, ён зазначыў, што дабрабыт гэты якраз і залежыць ад кожнага з нас, ад таго, як мы зразумеем і ўсвядомім сваю ролю ў агульнай справе. Ён падкрэсліў, што раёну пашанцавала з кіраўніком, і тое, што сёння тут адчуваецца трывалая глеба пад нагамі, яго заслуга. Але адзін чалавек нічога не зможа зрабіць, калі ў яго не будзе каманды, калектыву. Сабраць добры калектыў заўсёды было няпроста, але ад гэтага многае залежыць. Сяголета раёну выдзелены вялікія сродкі на добраўпарадкаванне, іх усе патрэбна асвоіць і ўсё намечанае выканаць, зрабіць гэта патрэбна ўсім разам. Глушчына заўсёды славілася таленавітымі людзьмі, ёсць яны ў раёне і зараз, іх патрэбна ўсяляк падтрымліваць, ствараць умовы, каб яны сваімі здольнасцямі прыносілі нашаму краю як мага больш карысці. Са свайго боку Анатоль Ціханавіч паабяцаў далейшую падтрымку і дапамогу Калаціцкаму дзіцячаму садку, а храму, у якім яго хрысцілі і які сіламі веруючых аднаўляецца зараз (гаворка ідзе пра храм Раства Хрыстова) на сваім гістарычным месцы, паабяцаў да канца года дапамагчы набыць званы. Гэтыя абяцанні прысутныя падтрымалі асабліва дружнымі апладысментамі.

Узнагароджанне прадоўжыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка і ўручыў дыпломы пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Першае месца прысуджана прафсаюзнай арганізацыі Глускага лясгаса, казначэй Таццяна Гайдук, другое месца — прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы, старшыня прафкама Галіна Міхайлёнак, трэцяе месца — прафсаюзнай арганізацыі СШ № 2, старшыня прафкама Галіна Усік.


Ганаровыя граматы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі трактарыст-машыніст ААТ «Аграфірма «Слаўгарадскі» Васіль Гецман, трактарыст-машыніст ААТ «Эксперыментальная база «Глуск» Генадзь Дзяшчэня, аператар машыннага даення ААТ «Глуская Зара» Наталля Калянкевіч. Ганаровай граматай Глускага райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны жывёлавод ААТ «Зара Камуны» Андрэй Цімко і экскаватаршчык ПМК-86 «Вадбуд» Міхаіл Шчэрба. Узнагароды ім уручылі галоўны спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Іван Толсцік і старшыня Глускага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін. Выконваючы абавязкі дырэктара глускага філіяла ААТ «Бабушкина крынка» Уладзімір Дашкевіч уручыў каштоўныя падарункі шэрагу жывёлаводаў, гэта аператар машыннага даення ААТ «Турыно-агра» Святлана Цініка, аператар машыннага даення ААТ «Зара Камуны» Лідзія Мароз, лабарант ААТ «Глуская Зара» Вольга Рымашэўская, загадчык МТФ «Слаўкавічы» ААТ «Аграфірма «Слаўгарадскі» Васіль Прыдыбайла, аператар машыннага даення ААТ «Эксбаза «Глуск» Валянціна Дзяленда, загадчык МТФ «Дуброва» ААТ «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Святлана Рудзько.

З удзячнасцю глушчане прынялі і адгукнуліся шчырымі апладысментамі на прывітальныя словы, віншаванні і добрыя пажаданні, з якімі да іх звярнуліся ганаровыя госці сходу — прадстаўнікі кіраўніцтва і адміністрацый горада Бабруйска, Бабруйскага, Асіповіцкага, Акцябрскага, Старадарожскага раёнаў. Усё гэта нашы добрыя суседзі, мы побач жывём, дапамагаем адзін аднаму пры патрэбе, радуемся поспехам і дасягненням. Дасягненні сваіх працаўнікоў Глушчына дастойна ацаніла, адзначыла ўзнагародамі і падарункамі. Цудоўным падарункам для ўсіх, безумоўна, стаў і сам канцэрт — са шчырымі віншаваннямі, цёплымі словамі, душэўнымі песнямі, прыгожымі танцамі ў выкананні нашых дарослых і маленькіх артыстаў, слаўных і таленавітых.


Яшчэ адным знешнім упрыгажэннем свята былі выставы-продажы адмысловых вырабаў ад умельцаў Веснаўскага дома-інтэрната, Цэнтра творчасці, Заеліцкага дома рамёстваў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама сувенірная крама з гісторыка-краязнаўчага музея. Усё гэта на фоне жывой музыкі ў выкананні педагогаў школы мастацтваў.

Дополнительное фото тут




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт