rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 10 февраля 2023 13:28

Амаль паўмільёна рублёў пойдзе на рамонт вуліц Глуска ў гэтым годзе

Амаль  паўмільёна рублёў пойдзе на рамонт  вуліц Глуска ў гэтым годзе

Вызначаны вуліцы гарадскога пасёлка, дзе цягам гэтага года будзе праведзены бягучы рамонт. У прыватнасці, запланавана адрамантаваць 700 метраў вуліцы Пралетарскай, 600 метраў Лугавой, паўкіламетра вуліцы Жыжкевіча (апошнім часам там ладзяцца ўсе гандлёвыя кірмашы падчас масавых гулянняў), будзе адрамантавана частка вуліцы Валошына (420 метраў) і 200 метраў, мабыць, самай кароткай глускай вуліцы — Прыміна. На выкананне рамонтных работ з мясцовага бюджэту выдаткавана больш за 244 тысячы рублёў. Ёсць яшчэ адна вуліца ў Глуску, якая мае вострую патрэбу ў тэрміновым рамонце, гэта вуліца Кірава, так бы мовіць, галоўная транспартная артэрыя нашага гарадскога пасёлка. Толькі гультай не скардзіўся, не наракаў на яе і сапраўды дрэнны стан. І вось сродкі выдзелены — 200 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту, работы запланаваны: у гэтым годзе будзе выкананы бягучы рамонт вуліцы на ўчастку працягласцю каля 4 кіламетраў. Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, работы плануецца пачаць у красавіку, першымі ў спісе стаяць вуліцы Пралетарская і Валошына, пры гэтым у плане работ магчымы змяненні.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт