rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 09 февраля 2023 10:48

Вучні даследуюць свет. У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна

Вучні даследуюць свет. У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна

У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна, гэта навучэнкі гімназіі Ангеліна Дайнека і Лізавета Медзвядок, паведамілі ў раённым аддзеле па адукацыі. Абедзве гімназісткі працавалі над праектамі пад кіраўніцтвам Таццяны Уладзіміраўны Сачанкі.

Ангеліна Дайнека ў сваёй рабоце расказала пра вынікі маніторынгу якасці калодзежнай вады на тэрыторыі Глускага раёна, які адзінаццацікласніца правяла з дапамогай настаўніцы. Дзесяцікласніца Лізавета Медзвядок даследавала разнастайнасць відаў лясных мураўёў на розных участках на тэрыторыі Глускага раёна ў залежнасці ад антрапагеннай нагрузкі. Права абараняць свае праекты ў фінале рэспубліканскага конкурсу дзяўчаты атрымалі па выніках абласнога этапу, куды ў сваю чаргу трапілі як пераможцы этапу раённага. Акрамя работ Ангеліны і Лізаветы, на вобласць былі адабраны таксама праекты дзевяцікласніцы Усцярхоўскай школы Лізаветы Лёзавай, яе навуковы кіраўнік — Наталля Іванаўна Ладонька, і Уладзіславы Смушковай з Заеліцкай школы, кіраўнік — Наталля Леанідаўна Серык. Камісія ацэньвала работы па некалькіх крытэрыях, у тым ліку навуковасць, навізну тэмы, яе практычнае значэнне. У снежні мінулага года адбылася таксама абарона на абласным узроўні праектаў, распрацаваных школьнікамі для рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. У рабоце тэматычных секцый прымалі ўдзел і навучэнцы з Глушчыны. Гэта Дар’я Урбанская (СШ № 1, настаўніца Наталля Аляксееўна Куксік), Марк Шакая (Усцярхоўская школа, настаўнік Мікіта Міхайлавіч Абжальян), Сцяпан Касцюкевіч (гімназія, настаўнік Ірына Іванаўна Касцюкевіч) і Ксенія Шышкова (СШ № 2, кіраўнік Віктар Уладзіміравіч Фясько). Трэба адзначыць, што нашы вучні цікавяцца рознымі сферамі. Так, на абласным этапе конкурсу яны прадставілі праекты філалагічнага, гістарычнага накірунку, даследаванні ў галіне хіміі. Работы Дар’і Урбанскай, Сцяпана Касцюкевіча і Ксеніі Шышковай атрымалі заахвочвальныя водгукі, праект Ксеніі Шышковай «Вызначэнне колькасці арганічных рэчываў у глебе на прышкольным участку» будзе ўдзельнічаць у заключным этапе конкурсу.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт