rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 03 февраля 2023 10:33

У Глуску прайшоў выніковы сход медыцынскіх работнікаў

У Глуску прайшоў выніковы сход медыцынскіх работнікаў

Адной са складаных і найбольш актуальных сацыяльных праблем у Глускім раёне бачыцца існуючая дэмаграфічная сітуацыя. Сярэдняя працягласць жыцця ў 2022 годзе па раёне склала 70,9 года, пры тым, што ў 2021 годзе была 73,8, а індыкатарам з’яўляецца паказчык — 74,7 года.

Адметна, што паміж сярэдняй працягласцю жыцця мужчын і жанчын розніца больш як у 10 гадоў: мужчыны — 64 гады, жанчыны — 76,7 года. За 2022 год памерла 253 чалавекі, і хаця гэта значна менш, чым за папярэдні год (у 2021-м — 338), але аптымізму не дабаўляе, таму што і колькасць нарадзіўшыхся дзяцей таксама знізілася і суадносіцца з лічбай памерлых як адзін да трох, такім чынам натуральны прырост насельніцтва склаўся са знакам «мінус». На выніковым сходзе ў Глускай ЦРБ выступіў старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга Названыя лічбы былі агучаны 30 студзеня на сходзе медыцынскіх работнікаў, дзе падводзіліся вынікі дзейнасці Глускай цэнтральнай раённай бальніцы ў 2022 годзе і вызначаліся асноўныя накірункі работы на бягучы год. На сходзе прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч і намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай гарадской паліклінікі № 6 Таццяна Аліхвер. З падрабязным дакладам аб рабоце медустановы выступіла галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова. Выклікае занепакоенасць паступовае зніжэнне нараджальнасці і натуральнае змяншэнне насельніцтва. У мінулым годзе нарадзілася 75 дзяцей, гэта на 30 меней, чым годам раней. Адной з важкіх прычын таго, што ў Глускім раёне, як і па краіне ў цэлым, нараджаецца менш дзяцей, з’яўляецца невысокая колькасць жанчын, якія нарадзіліся ў 1990-х гадах, і старэнне жаночага насельніцтва ўвогуле. З 23 мэтавых паказчыкаў рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Глускім раёне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021–2025 гады выкананы 18. Не выкананы паказчык па працягласці жыцця, каэфіцыент смяротнасці працаздольнага насельніцтва (8,1 праміле пры мэтавым 4,8), паказчык аднагадовай смяротнасці пры злаякасных новаўтварэннях склаў 29,9 працэнта пры нарматыве 24,9, вышэйшы за мэтавы паказчык смяротнасці ад суіцыдаў, а каэфіцыент нараджальнасці наадварот — ніжэйшы за мэтавы: 1,21 супраць 1,38. Падрабязна Ірына Пятрова спынілася таксама на пытаннях дыспансерызацыі, вакцынацыі, скрынінгу і ранняй дыягностыкі раку, замацавання маладых спецыялістаў і павышэння атэставанасці кадраў і іншых. Галоўны ўрач ЦРБ падкрэсліла, што дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў сістэме аховы здароўя ў 2022 годзе ў раёне выкананы на 100 працэнтаў, а нарматыўны аб’ём амбулаторна-паліклінічнай дапамогі — на 103,8 працэнта. Сярод задач на бягучы год Ірына Пятрова назвала аптымізацыю коечнага фонду, накіраванне асноўных патокаў пацыентаў на амбулаторны этап, пашырэнне стацыянарзамяшчальных тэхналогій. Словы падзякі за работу калектыву раённай бальніцы выказаў старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга. «Безумоўна, цяжкасці ёсць паўсюль, але мы працуем, рамантуем дамы, дарогі, лечым хворых, — адзначыў ён. — Канечне, нашым людзям хочацца, каб на раённым узроўні было больш вузкіх спецыялістаў, але там, дзе колькасць насельніцтва прадаўжае зніжацца, усіх вузкіх спецыялістаў быць не можа, такі лёс маленькіх гарадоў. З даклада бачна, дзе мы і ў чым недапрацоўваем, але патрэбна разумець, што па рабоце такіх структур, як ваша, як жыллёва-камунальная гаспадарка і іншыя, людзі мяркуюць і робяць высновы пра работу мясцовай улады, пра ўмовы жыцця людзей у цэлым па краіне. Таму хочацца, каб нараканняў на вашу работу было як мага менш, каб не было чэргаў каля кабінетаў. Мы ўсе павінны прыслухоўвацца да людзей». Уладзімір Кніга коратка акрэсліў вынікі мінулага года па раёне, яшчэ раз падзякаваў медработнікам за іх працу і ўручыў узнагароды. Ганаровымі граматамі Глускага райвыканкама адзначаны зубны фельчар Завалочыцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Дзмітрый Каваленка і галоўны бухгалтар ЦРБ Галіна Сокал. Яшчэ дзве ўзнагароды былі ад галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя: Ганаровую грамату атрымала ўрач-педыятр санаторнай школы-інтэрната Ірына Сіманава, грашовую прэмію — медыцынская сястра ясляў-сада № 1 Наталля Лугіна. Адміністрацыя і пярвічная прафсаюзная арганізацыя цэнтральнай раённай бальніцы таксама адзначылі сваіх работнікаў за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. Ганаровыя граматы Ірына Пятрова ўручыла ўрачу-хірургу Антону Ігнатаўцу, урачу — псіхіятру-нарколагу Аляксею Дубоўскаму, бухгалтару Валянціне Тарасевіч, сястры-гаспадыні хірургічнага аддзялення Яніне Сеўбе, санітарцы аддзялення дзённага знаходжання Але Ахрэмчык, санітарцы Калюжскага ФАПа Марыі Кабановіч.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт