rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 11 января 2023 12:31

Лепшыя на раённых алімпіядах. На гэтым тыдні праходзіць абласны этап прадметных алімпіяд, удзел у іх прымуць 16 старшакласнікаў з Глускага раёна

Лепшыя на раённых алімпіядах. На гэтым тыдні праходзіць абласны этап прадметных алімпіяд, удзел у іх прымуць 16 старшакласнікаў з Глускага раёна

На гэтым тыдні праходзіць абласны этап прадметных алімпіяд, удзел у іх прымуць 16 старшакласнікаў з Глускага раёна — вучні гімназіі, СШ № 1, СШ № 2 і Заеліцкай сярэдняй школы. Менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты па сваіх выніках на раённым этапе атрымалі права спаборнічаць далей, ужо на ўзроўні вобласці, і безумоўна, мы будзем трымаць за іх кулачкі, каб вярнуліся з дыпломамі.

А пакуль што падрабязней раскажам пра раённыя алімпіяды. Яны праходзілі па выхадных у лістападзе — снежні, у алімпіядах па 14 прадметах прынялі ўдзел 77 вучняў сёмых — адзінаццатых класаў.

Дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені адзначаны 48 удзельнікаў, яшчэ 8 атрымалі заахвочвальныя дыпломы, расказала загадчык Глускага раённага навучальна-метадычнага кабінета Кацярына Давыдоўская. Найлепшыя вынікі — у навучэнцаў гімназіі (19 прызавых месцаў) і сярэдняй школы № 1 імя С. І. Грахоўскага (17). Уладальнікамі дыпломаў 1-й ступені сталі Анастасія Норэнберг (СШ № 1, англійская мова, настаўніца Алена Дзядзюля), а таксама ўдзельнікі алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі Соф’я Купчэня (СШ № 2, настаўнік Сяргей Івашкевіч), Аляксандр Скубілаў (гімназія, настаўнік Анатоль Мядзведка), Цімур Сяргееў (СШ № 1, настаўнік Адам Сокал). За рэзультатыўную падрыхтоўку вучняў было адзначана больш за трыццаць настаўнікаў, некаторыя з іх падрыхтавалі па некалькі прызёраў. Так, настаўніца грамадазнаўства Алена Філіпенка падрыхтавала пяць прызёраў (тры з гімназіі і два з Заеліцкай школы). Па тры прызёры падрыхтавалі настаўніца замежнай мовы з СШ № 1 Алена Дзядзюля і настаўніца фізічнай культуры і здароўя з гімназіі Іна Ляпко. Па два прызавыя месцы атрымалі вучні Ірыны Пукач (Заеліцкая школа, беларуская мова і літаратура), вучні настаўнікаў гімназіі Жанны Кудрэевай (руская мова і літаратура), Святланы Бабак (хімія), Анатоля Мядзведкі (фізічная культура), вучні настаўнікаў СШ № 1 Ігара Маслава (грамадазнаўства), Алены Вяргейчык (геаграфія), Святланы Іванцовай (хімія), Адама Сокала (фізічная культура). Не толькі настаўнікі падрыхтавалі па некалькі прызёраў, былі і вучні, што паспяхова ўдзельнічалі ў алімпіядах па некалькіх прадметах. Так, Дар’я Мышкавец з гімназіі атрымала дыпломы 2-й ступені па рускай мове і літаратуры і па біялогіі, дыплом 3-й ступені — па хіміі, яе настаўнікі — Жанна Кудрэева, Святлана Бабак і Іна Барысенка. Дар’я Урбанская з сярэдняй школы № 1 атрымала тры дыпломы 3-й ступені: па беларускай мове і літаратуры, па англійскай мове і па грамадазнаўстве, яе рыхтавалі Вольга Гааг, Алена Дзядзюля і Ігар Маслаў. Па два дыпломы розных ступеняў заваявалі Аляксандр Скубілаў (гімназія), Дар’я Ларына (Заеліцкая школа), Вераніка Зайцава і Таццяна Васілеўская (абедзве з СШ № 1), таксама па два дыпломы, сярод якіх адзін заахвочвальны, атрымалі Анастасія Норэнберг (СШ № 1), Сцяпан Касцюкевіч (гімназія), Вікторыя Сойка (СШ № 2). Два заахвочвальныя дыпломы ў Ксеніі Ласоцкай з СШ № 2.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт