rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 07 декабря 2022 17:11

Маніторынг стабілізацыйнага фонду сезоннай прадукцыі прайшоў у Глускім раёне

Маніторынг стабілізацыйнага фонду сезоннай прадукцыі прайшоў у Глускім раёне

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак правярае ўмовы захоўвання агародніны ў сховішчах фермера Васіля Барысевіча Больш за паўтары тысячы тон агародніны, вырашчанай мясцовымі фермерамі, закладзена ў стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці ў Глускім раёне.

Гаворка ідзе пра стварэнне стабілізацыйнага фонду сезоннай прадукцыі, агародніны, з тым, каб цягам усяго года яна, без перабояў і значных скачкоў цэн, была на прылаўках магазінаў. У маштабах краіны такі запас тавараў неабходны для забеспячэння збалансаванасці ўнутранага спажывецкага рынку. «Да 1 снежня стабілізацыйны фонд павінны былі закласці, каб пасля 1 снежня гэтая прадукцыя, згодна з заключанымі дагаворамі, магла адгружацца ў гандлёвыя арганізацыі, — кажа старшыня Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак. — Па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца маніторынг гэтых стабілізацыйных фондаў: ці ўся прадукцыя маецца, ці належным чынам арганізавана яе захоўванне». На мінулым тыдні, 30 лістапада, Сяргей Слічонак разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генадзем Ліпскім, начальнікам раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ігарам Мельнікам і карэспандэнтам рэдакцыі пабывалі ў дзвюх мясцовых фермерскіх гаспадарках, дзе была вырашчана і закладзена на захоўванне агародніна — частка стабілізацыйнага фонду вобласці. У сховішчах фермера Васіля Барысевіча захоўваюцца па 95 тон бульбы і капусты, 75 тон сталовых буракоў і 196 тон морквы, дагавор на рэалізацыю гэтай колькасці гэтых прадуктаў у яго заключаны з гандлёвай сеткай «Дабраном». Сялянская фермерская гаспадарка «Дуброўская гародніна» (кіраўнік Аляксандр Сокал) заключыла дагавор на пастаўку 1200 тон морквы з гандлёвай сеткай «Еўраопт». Названая колькасць багатага на каратын караняплоду захоўваецца ў належных умовах, высветліла маніторынгавая група. Не было прэтэнзій да якасці прадукцыі і ўмоў захоўвання і ў папярэдняй гаспадарцы. Тут трэба дадаць, што з 2760 тон морквы, што складаюць стабфонд вобласці, 1396 тон вырасцілі і заклалі на захоўванне глускія фермеры. Астатнюю колькасць сабранага на сваіх палетках ураджаю яны збіраюцца рэалізоўваць на рынку Расійскай Федэрацыі і на ўнутраным рынку.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт