rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 07 декабря 2022 09:06

Дабавілі святла. На мемарыяльным комплексе «Воінская Слава» абноўлена асвятленне

Дабавілі святла. На мемарыяльным комплексе «Воінская Слава» абноўлена асвятленне

Напэўна, многія людзі, хто вячэрняй парой мінае перакрыжаванне вуліц Максіма Горкага і Гагарына, звярнуў увагу, што наша памятная мясціна, мемарыяльны комплекс «Воінская Слава», выглядае (менавіта тады, калі на вуліцах запальваецца святло) неяк па-іншаму. Уся справа ў абноўленым асвятленні комплексу: зараз яно не абмежавана толькі традыцыйнымі ліхтарамі на слупах, а дапоўнена падсветам знізу — і самога помніка Радзімы-маці, і ўсіх шасці тумбаў паўз дарожку. Дзякуючы гэтаму яны і выдзяляюцца асобна, і разам ствараюць цэласную кампазіцыю, як і было задумана стваральнікамі комплексу. — Усё гэта — вынік агульнай справы, агульных намаганняў некалькіх арганізацый, — расказаў рэдакцыі намеснік дырэктара глускага «Жылкамгаса» Дзмітрый Арцёмчык. — Сродкі на набыццё свяцільнікаў і ўсяго неабходнага для іх падключэння ў памеры каля 1100 рублёў выдзеліла ТАА «БНБК-АГРА», работу па мантажы абсталявання выконвалі спецыялісты «Жылкамгаса», а Глускі ўчастак Асіповіцкага ЗВЭС Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» паклапаціўся пра відэаназіранне. Справа ў тым, што некалькі год назад на гэтым помніку ўжо рабілі новае асвятленне, але яно праіснавала нядоўга: хуліганы што разбілі, а што скралі, таму відэаназіранне там вельмі дарэчы. Вось так агульнымі намаганнямі гэты знакавы куточак Глуска стаў больш прыгожым і прыкметным.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт