rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 28 ноября 2022 09:23

Дэпутаты працуюць у рэгіёнах

Прыём грамадзян, сустрэчы з моладдзю, абмен вопытам. Вынікі працоўнага дня ў Глускім раёне старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык Прыём грамадзян па асабістых пытаннях 22 лістапада правяла ў Глускім раёне старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

Абодва пытанні, з якімі прыйшлі на прыём жыхары раёна (сям’я з Глуска і жыхар вёскі Слаўкавічы), тычыліся вырашэння іх жыллёвых праблем: атрымання арэнднага жылля наўзамен кватэры са спецыяльнага жылфонду і магчымасці выкупіць выдзелены больш за 30 гадоў назад калгасны дом. Пасля дэталёвага разгляду сітуацый заяўнікам былі дадзены тлумачэнні, рашэнні прыняты на карысць грамадзян. З удзелам Ірыны Раінчык у райвыканкаме прайшла таксама дыялогавая пляцоўка, гаворка вялася аб рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў сучасных умовах. Аб’ядноўваючы вакол сябе людзей (жыхароў вёскі, вуліцы ці шматпавярховых дамоў), можна вырашыць шмат важных праблем, падкрэсліла кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці і прывяла ў якасці прыкладу грамадскія ініцыятывы, якія былі падтрыманы ўладай і рэалізаваны ў розных раёнах. Глускі раён у мінулым годзе таксама ўдзельнічаў у конкурсе такіх ініцыятыў, удзельнічаў паспяхова, у выніку чаго ў раённым цэнтры з’явілася пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі. Пра работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на прыкладзе Магілёва расказалі намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна горада Яўген Дуплеўскі і старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна і моладзевага парламента пры раённым Савеце, жыллёва-камунальнай службы, спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы. З пачутага глушчан зацікавілі многія моманты, у прыватнасці практыка праводзіць конкурсы на лепшы пад’езд, на лепшыя падвор’е, клумбу і гэтак далей. Нельга не пагадзіцца і з тым, што калі ў рэалізацыі пэўнай ініцыятывы, напрыклад, будаўніцтве дзіцячай пляцоўкі ці зоны адпачынку, прымаюць удзел (асабліва матэрыяльна) самі жыхары, то цэласць зробленага захоўваецца значна даўжэй. У дзень прыезду ў Глуск Ірына Раінчык і прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў пабывалі ў гімназіі, пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы. Пра работу па патрыятычным выхаванні навучэнцаў расказала дырэктар СШ № 2 імя І. І. Захаранкі Алена Слічонак, а госці падзяліліся вынікамі рэалізацыі праекта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў у рамках выдання кнігі «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі». У сустрэчы прыняў удзел Навум Сандамірскі, ганаровы грамадзянін Глускага раёна, пісьменнік і журналіст. Праект па выданні такой кнігі насамрэч цікавы і патрэбны (пра яго газета мае намер напісаць асобна). З аднаго боку ён абуджае ў людзей цікавасць да гісторыі сваёй сям’і ваеннага часу, з другога — спрыяе захаванню гэтай гістарычнай памяці. Зазначым, што выйшла ўжо дзве такія калектыўна напісаныя кнігі сямейных гісторый, сярод іншых ёсць там і гісторыі глушчан. Другі том перададзены ў Глускі гісторыка-краязнаўчы музей.










При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт