rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 22 ноября 2022 16:12

Уладзімір Пярцоў: быць моцнымі духам і эканомікай. Кіраўнік інфармацыйнага ведамства краіны наведаў Глускі раён

Уладзімір Пярцоў: быць моцнымі духам і эканомікай. Кіраўнік інфармацыйнага ведамства краіны наведаў Глускі раён

На прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Глускага раёна — Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў Напружаная сітуацыя на знешніх граніцах краіны, вострая барацьба за грамадскую свядомасць у інфармацыйнай прасторы і роля рэгіянальных СМІ ў гэтым працэсе, асобныя палажэнні закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» — такія пытанні склалі парадак дня сустрэчы Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Барысавіча Пярцова з актывам Глускага раёна. У Глуску кіраўнік інфармацыйнага ведамства краіны пабываў 17 лістапада.

Ён сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, наведаў рэдакцыю раённай газеты. Уладзімір Пярцоў разам са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Кнігам паглядзелі выставу, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці Недасказанасць перашкаджае плённай працы «Падчас такіх сустрэч вырашаюцца спрэчныя, не да канца зразумелыя, не да канца растлумачаныя пытанні, часам такая недасказанасць перашкаджае нашай агульнай плённай працы. Між тым работа ў нас аднолькавая і мэты аднолькавыя. Яны і простыя, і няпростыя адначасова, асабліва з улікам спецыфікі цяперашняга перыяду, той напружанай геапалітычнай абстаноўкі, якая склалася вакол нашай краіны. Таму ад кожнага з нас, ад усёй інфармацыйнай сферы залежыць існаванне ў нашай краіне маналітнага грамадства, непадуладнага дэструктыўнаму ўплыву», — сказаў Міністр інфармацыі падчас сустрэчы з актывам раёна, звяртаючыся да прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ. У зале «Арыёна», акрамя работнікаў мясцовай рэдакцыі, прысутнічалі журналісты з Бабруйска, Асіповіч, Магілёва. Падчас сустрэчы з глушчанамі. Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга Рэгіянальныя СМІ павінны быць дзейснымі і эфектыўнымі «Вось чаму рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі павінны быць дзейснымі, прадуктыўнымі, эфектыўнымі, — прадоўжыў Уладзімір Пярцоў распачатую тэму пасля сустрэчы, адказваючы на пытанні журналістаў. — Ніхто лепш за вас не раскажа пра жыццё раёна — ні цэнтральныя СМІ, ні тыя, хто сябе такімі лічыць, знаходзячыся за мяжой і адпрацоўваючы замежныя грошы. Трэба браць на ўзбраенне новыя падыходы, не адмахвацца ад іх, працаваць эфектыўна, хутчэй навёрстваць тое, што ўпусцілі. Мы пра ўсё гэта ведаем і будзем вам дапамагаць, будзем вучыць, калі патрэбна. Мы з вамі зараз на вастрыі інфармацыйнай вайны, і ад таго, як мы будзем змагацца, залежыць лёс нашай краіны». Замоўчванне праблем стварае інфармацыйны вакуум «Людзей хвалююць розныя пытанні, не трэба іх замоўчваць, бо любое замоўчванне, ухіленне ад адказу прыводзіць як мінімум да крыватолкаў, а як максімум — утварае інфармацыйны вакуум, які вельмі хутка запаўняецца нашымі апанентамі з натуральным для іх негатыўным тлумачэннем і каментарыямі», — сказаў Уладзімір Пярцоў, выступаючы перад прадстаўнікамі раённай улады і актывам раёна. Небывалае напружанне геапалітычнай абстаноўкі «Напружанне, якое існуе вакол нашай краіны, мабыць, максімальнае за ўсю пасляваенную гісторыю, — адзначыў ён. — Ніколі яшчэ ў адносінах да нашай дзяржавы не гучала такой агрэсіўнай рыторыкі, не было такіх варожых дзеянняў у дачыненні да нас, непрыкрытых санкцый. Не назіралася і такой канцэнтрацыі наступальных узброеных фарміраванняў на захадзе, поўначы і поўдні нашай краіны... Няпроста і ва ўсім свеце. Ужо зараз адчуваецца дэфіцыт прадуктаў харчавання, пэўных тавараў. Часткова гэта атрымалася з-за лагістычных пандэмійных абмежаванняў. Часткова з-за санкцый, уведзеных у дачыненні да двух буйнейшых пастаўшчыкоў удабрэнняў, Расіі і Беларусі. Поўнасцю ўсе іх наступствы мы адчуем пазней, у 2023–2025, 2026 гадах. Таму задача для ўсіх нас — захаваць тое, што маем, захаваць маналітнасць грамадства, быць моцнымі духам і эканомікай, супрацьстаяць дэструктыўным каналам, быць здольнымі ў любы момант праявіць сваю цэласнасць, свой патрыятызм, любоў да Радзімы і да свайго маленькага куточка». Насельніцтва — важнейшы рэсурс краіны «Насельніцтва з’яўляецца важнейшым гуманітарным рэсурсам нашай краіны. У нас не так багата карысных выкапняў, і гэта не нафта, не газ, не золата. Усё, чым мы ганарымся, — машынабудаванне, сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць і гэтак далей, — гэта ўсё людзі», — сказаў Уладзімір Пярцоў і нацэліў раённую ўладу і раённую прэсу працаваць разам над вырашэннем патрэб і праблем людзей, не адмахваючыся ў тым ліку і ад, здавалася б, дробных пытанняў. Такая скаардынаванасць дзеянняў і аператыўнае інфармаванне пра іх вынікі будуць сведчыць пра эфектыўнасць агульнай работы і не пакінуць падстаў для альтэрнатыўна настроеных грамадзян гаварыць пра бяздзейнасць улады. Паступаў бы на вэб-журналістыку, адказаў Міністр інфармацыі на пытанне школьніка Цікава і важна знаёміцца з людзьмі «Сённяшняя сустрэча пакінула ў мяне самыя добрыя ўражанні. У вас цікавыя людзі, гучалі цікавыя пытанні. У ходзе такіх паездак (прыёмаў, сустрэч, тэлефонных ліній) мы можам бачыць работу мясцовай улады і рабіць пэўны зрэз праблем і спадзяванняў, што ёсць у людзей. Можам бачыць, як рашэнні, прынятыя на дзяржаўным узроўні, рэалізуюцца на месцах, да якіх вынікаў прыводзяць, таксама гэта магчымасць знайсці кропкі, у адносінах да якіх патрэбны правазнаўчыя рашэнні. Я люблю ездзіць у раёны, мне вельмі цікава і важна знаёміцца з людзьмі, бачыць, як яны жывуць», — падвёў вынік свайго візіту ў Глускі раён Уладзімір Пярцоў.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт