rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 11 октября 2022 15:55

ААТ «Зара Камуны»: жнуць, аруць, сеюць

ААТ «Зара Камуны»: жнуць, аруць, сеюць

Ехаць на гэтае поле за Уюнішчамі было далёка, але ж яно таго варта: тут мы пабачылі, як вядуцца асноўныя палявыя работы на гэты час, сустрэліся з працаўнікамі.

Найперш нас цікавіла ўборка кукурузы на зерне. У ААТ «Зара Камуны» (гаворка ідзе якраз пра гэтую гаспадарку) яна пачалася 30 верасня, але з-за дажджоў працаваць атрымалася ўсяго дні два (мы былі там 5 кастрычніка). Кукурузу на зерне, як і каласавыя зерневыя, у макрэчу, пры высокай вільготнасці зярнят, жаць не будзеш, не мае сэнсу, трэба, каб пачаткі падсохлі, тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Валерый Шарстнёў. Камбайнеры Юрый Лёзаў, Руслан Шаблінскі На ўборцы кукурузы на зерне працуе Юрый Лёзаў, летам ён быў заняты на жніве, прычым спачатку ў сваёй гаспадарцы, а потым у складзе механізаванага атрада працаваў у Мсціслаўскім раёне. А яшчэ на «Амкадоры» грузіў камбікорм, выконваў іншыя работы. Памочнікам камбайнера з ім цяпер працуе Руслан Шаблінскі, цікава, што вясной Руслан сеяў кукурузу, а цяпер вось заняты на яе ўборцы. Калі мы прыехалі за Уюнішчы, камбайн рабіў апошнія кругі па полі. Якраз набраўся поўны бункер зерня, і пад пагрузку пад’ехаў камандзіраваны на дапамогу сяльчанам з ПМК-86 Аляксандр Медзвядок. Прыгожа назіраць, як кукурузнае зерне, цвёрдае, жоўтае, быццам залатое, сыплецца ў кузаў. Ураджайнасць пакуль што невысокая, кажа Валерый Шарстнёў, 30 цэнтнераў з гектара, па завяршэнні ўборкі яна павінна быць большай, бо пачалі не з лепшых палёў. Зрэшты, гэты год спрыяльным для кукурузы не назавеш: калі патрэбны былі дажджы, каб зерне налілося, тады стаялі спякота і суш, цяпер, калі пачалі ўбіраць, дажджы не патрэбны, а яны ідуць, гэта дабаўляе работы па сушцы зерня. На 5 кастрычніка яго вільготнасць была каля 30 працэнтаў, у той час як аптымальнай лічыцца не болей за 27. На адвозцы зерня Аляксандр Медзвядок Словам, работ у сялян хапае. Вось і на гэтым полі: пасля таго як тут сажнуць кукурузу, яго зааруць, падрыхтуюць глебу і пасеюць азімыя культуры. Зрэшты, у некалькіх сотнях метраў адсюль сяўба ўжо вялася: адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васіль Вежнавец засяваў поле азімым трыцікале. У іншым месцы на падрыхтоўцы глебы заняты механізатар з ПМК-86 Мікалай Казлоў, а яго цёзка Мікалай Сапега, свой работнік, з «Зары Камуны», зараз заворвае палеткі. Кукурузу для падкормкі жывёлы жне Дзяніс Гізун. Усяго сяголета гэтай культуры было пасеяна 1402 гектары, на зялёную масу скошана больш за 400 і прадаўжаюць касіць, 850 гектараў пакінулі на зерне, так што работы насамрэч хапае: і па відах, і па аб’ёмах. Гаспадарцы паболей бы рук працоўных ды тэхнікі новай. Васіль Вежнавец сее азімыя На раніцу ўчарашняга дня, 10 кастрычніка, у ААТ «Зара Камуны» кукурузы на зерне было ўбрана 62 гектары, намалочана 232 тоны, на круг зараз выходзіць па 37,4 цэнтнера. Зялёнай масы з гектара кукурузы бяруць па 175 цэнтнераў, усяго яе скошана каля 500 гектараў, нарыхтоўка кармоў прадаўжаецца. Прадаўжаецца і азімая сяўба: засталося пасеяць каля 400 гектараў. Галоўны аграном ААТ «Зара Камуны» Валерый Шарстнёў сельскай гаспадацы прысвяціў трыццаць гадоў. Пачынаў працаваць трактарыстам, быў памочнікам брыгадзіра, брыгадзірам, аграномам, цяпер вось галоўны аграном (з 2020-га). Увесь час у раслінаводстве, ці трэба казаць, што ведае кожнае поле, ведае людзей (сам мясцовы, жыве ў Засценку Усцярхі). Калі мы, работнікі рэдакцыі, выязджаем з ім на поле, можна не сумнявацца, што ўсе характарыстыкі механізатараў будуць трапнымі, а лічбы, што адлюстроўваюць ход работ, дакладнымі. Моцны практык, разважлівы чалавек.

Галерея изображений




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт