rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 14 сентября 2022 10:07

Да Дня народнага адзінства

Да Дня народнага адзінства

Шэраг масавых мерапрыемстваў запланаваны ў Глускім раёне да Дня народнага адзінства. Яны пройдуць як напярэдадні новага дзяржаўнага свята, так і ў сам святочны дзень, 17 верасня.

Вось толькі некаторыя з іх: урачысты мітынг і пасадка алеі каля мемарыяльнага комплексу «Воінская Слава», ад райкама БРСМ — дыялогавая пляцоўка для моладзі «Сіла ў адзінстве», ад краязнаўчага музея — інтэрактыўны фотапленэр «Глусчина — такая маленькая родина», спартсмены адзначаць свята адкрытым турнірам па гандболе памяці Сяргея Зайцава, а прафсаюз — велапрабегам «Мы беларусы — мы адзіныя!», работнікі культуры для ўсіх ахвотных наладзяць канцэрт «Квітней, родная Беларусь!». Зразумела, што на святочную дату адгукнуцца мясцовыя бібліятэкі, клубныя ўстановы, установы адукацыі — выставамі, выступленнямі, класнымі і інфармацыйнымі гадзінамі, гутаркамі. Разнастайныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства запланаваны і ў абласным цэнтры, а ў сталіцы Беларусі сярод іншага на «Мінск-Арэне» адбудзецца рэспубліканскі патрыятычны форум «Гэта НАША гісторыя». Дзень народнага адзінства — новае свята ў нашай краіне, яно было ўстаноўлена 7 чэрвеня 2021 года і звязана з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 верасня 1939 года паходам Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь (тагачасную Польскую Рэспубліку). Гэта дата, 17 верасня, і стала датай новага дзяржаўнага свята ў Беларусі.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт