rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 13 сентября 2022 12:16

Нарыхтоўка кармоў і азімая сяўба

Нарыхтоўка кармоў і азімая сяўба

Больш за 60 працэнтаў ад усяго аб’ёму неабходных на зіму кармоў нарыхтавалі аграрыі Глускага раёна. Сёння запасы сена, сіласу і сенажу складаюць у кармавых адзінках 21 685 тон, на адну ўмоўную галаву выходзіць у сярэднім па 18,49 цэнтнера кармавых адзінак, на 5,7 ц к. адз. болей, чым летась.

Найбольш нарыхтавалі кармоў у «Глускай Зары», 5494 т к. адз., і гэта 80,4 % ад задання. У Глускім РАПТЗ назапашана 4814 т к. адз., або 84 %. Кукуруза на зялёную масу ва ўсіх гаспадарках скошана на 1737 гектарах, сярэдняя ўраджайнасць — 200 цэнтнераў з гектара. У «Глускай Зары» бяруць на круг 258 цэнтнераў, у «Турыно-агра» — 235 цэнтнераў, па 209 цэнтнераў — у «Зары Камуны». Працягваецца азімая сяўба, узарана 6215 гектараў, пасеяны азімыя зерневыя на 1090 гектарах (план 7900 га). Папярэдні расклад па азімых такі. Пад ячмень запланавана 3000 гектараў, пасеялі ўжо 371. Жыта патрэбна пасеяць на 900 гектарах, факт выканання — 160 га. І 4000 гектараў адведзена пад трыцікале, гэту культуру пасеялі на 559 гектарах. Найбольшыя плошчы пад сяўбу азімых — у аграфірме «Слаўгарадскі» (1780 гектараў), а таксама ў эксбазе «Глуск» (1480 га) і ў «Глускай Зары» (1380 га). Угнаенняў пад азімую сяўбу ўнесена 4165 тон, фосфар унесены на 1385 гектарах, калій — на 4249 га. Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 12 верасня




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт