rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 06 сентября 2022 14:51

Атрад — механізатарскі, поле — кукурузнае

Атрад — механізатарскі, поле — кукурузнае

Прызнаюся, патрэбнае нам поле мы спачатку праехалі: кукуруза вымахала там такая, што кампактны Krone Big, кормаўборачны камбайн, з дарогі было і не відаць. Так, кукуруза неблагая, пацвердзіў галоўны аграном ААТ «Турыно-агра» Генадзь Маханька — менавіта ў гэту гаспадарку мы выправіліся на мінулым тыдні, каб паназіраць за нарыхтоўкай кармоў і работай зборнага механізаванага атрада. Такіх атрадаў у «БНБК-АГРА» па Глускім раёне на перыяд нарыхтоўкі сіласу створана чатыры, у складзе кожнага — камбайнеры і вадзіцелі на адвозцы. Сярод іх як непасрэдныя працаўнікі гаспадарак, так і прыцягнутыя з іншых арганізацый і раёнаў. Штодзень яны выходзяць на палеткі Глушчыны, каб разам рабіць агульную справу. Кукурузны сілас — важны і важкі складнік кармоў для жывёлы, дзякуючы бялку ён дае шмат энергіі, але ўсё гэта пры ўмове, што вытрыманы тэхналагічныя прыёмы і тэрміны ўборкі. А гэта магчыма ў тым ліку пры ўмове, што хапае рабочых рук, і тут механізаваныя атрады якраз тое, што трэба.

Плошчы пад кукурузай у «Турыно-агра» сёлета займаюць 1200 гектараў, з 700 гектараў будуць убіраць зерне, астатняе — на сілас. У дзень нашага прыезду тут акурат пачыналі закладваць першую траншэю, каля Веснава, а ўсяго для зімоўкі сельгасарганізацыі добра было б назапасіць каля дзесяці тысяч тон кукурузнага сіласу. Пакуль мы, заблукаўшы, вярталіся і аб’язджалі поле, гэта хвілін 10, не болей, з яго паспелі выехаць некалькі гружаных машын. Кукуруза тут вырасла неблагая, хоць і нераўнамерная (яскравае адлюстраванне нераўнамернай урадлівасці глебы, характэрнай для нашага раёна, калі на адным полі можа быць і ледзь не прысак, і лепшая зямля), кузавы МАЗаў напаўняюцца хутка, метраў 100–150 — і поўны, гаворыць галоўны аграном Генадзь Маханька. Акрамя таго, жатка ў камбайна Krone Big больш шырокая, у параўнанні з тым жа КВК, захоплівае адразу 10 радкоў.

За штурвалам Krone Big х 500 — Сяргей Бандарэц, імёны яго і яго брата Аляксандра часцяком сустракаліся гэтым летам у спісах лідараў на нарыхтоўцы травянога корму. Самі яны з Любаншчыны, а ў «Турыно-агра» ўладкаваліся некалькі месяцаў назад: прачулі, што зарплата лепшая. Што тычыцца рабочых умоў, то Сяргей лічыць: у полі лёгкай працы не знойдзеш. Яго бацькі ўсё жыццё ў калгасе, і сам Сяргей пасля арміі не шукаў іншых шляхоў. Праўда, сыходзіў на год у Аўтапарк, але вярнуўся, больш за паўтара дзясятка год аддаў адной з любанскіх гаспадарак, пакуль не вырашыў змяніць працоўнае месца. Сям’я, а ў Сяргея жонка ды двое дзетак, была не супраць, а ездзіць жа тут недалёка, гаворыць камбайнер. Між іншым, і да кормаўборачнай тэхнікі яму не прывыкаць, толькі што змяніў амерыканскі John Deere на нямецкі Krone Big. Зладжанасць дзеянняў — залог эфектыўнай і якаснай працы, лічыць Сяргей Бандарэц. Перапынак на фотасесію і абед (якраз прывезлі) ён скарыстаў, каб абмеркаваць рабочыя моманты з вадзіцелем Васілём Гарачкам. Васіль Гарачка насамрэч працуе вадзіцелем у ААТ «Мінскі аграсэрвіс», з той жа арганізацыі і Анатоль Бяляеў, а з вясны вось дапамагаюць глускім хлебаробам. Прыйшлі на дапамогу глушчанам таксама Павел Прыходзька і Дзмітрый Асіпцоў. У складзе механізаванага атрада ўсе чацвёра да «Турыно-агра» працавалі ў РАПТЗ.

Сянажна-сіласная траншэя ад поля недалёка, гэта зручна, як мінімум, эканомія паліва, і пакуль мы якія паўгадзіны пабылі на полі, машыны, выгрузіўшы сакавітую зеляніну, паспелі ўсе вярнуцца. Рабочы працэс на полі перарываецца, лічы, толькі на абедзенны перапынак. Мы ж, пажадаўшы працаўнікам поспехаў, накіраваліся якраз да ямы. Тут за тэхналагічным працэсам сочыць малады аграном Сяргей Ганчароў, у першую чаргу кантралюе вільготнасць сіласу. Каб корм для жывёлы атрымаўся якасным і спажыўным, сілас абавязкова трамбуюць цяжкай тэхнікай — выціскаюць паветра. Падчас нашага прыезду гэтым якраз займаўся на «Амкадоры» механізатар «Турыно-агра» Ігар Прыц. Ну а кансервант для лепшага захоўвання дабаўляюць у сілас адразу пры скошванні — яго ў патрэбнай прапорцыі заліваюць у спецыяльную ёмістасць у камбайне. Тую першую траншэю на дзве тысячы тон да моманту, як выйдзе артыкул, несумненна, ужо заклалі і закрылі. Нарыхтоўка кармоў — такая справа, калі і надта спяшацца нельга, тэхналогію трэба абавязкова вытрымаць, але ж і марудзіць не выпадае. На сённяшні дзень ужо (дакладней, на ўчарашні) у «Турыно-агра» скасілі на сілас 121 гектар кукурузы і атрымалі з аднаго гектара па 201 цэнтнеры.

Галерея изображений




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт