rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 09 августа 2022 10:44

У Глуску 27 жніўня пройдзе фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў»

У Глуску 27 жніўня пройдзе фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў»

У Глуску 27 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў». Да ўдзелу ў ім запрашаюць творчыя сямейныя калектывы, майстроў народных рамёстваў з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

Насычаная праграма чакае ўдзельнікаў і гасцей фестывалю, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Самуйлік. Пройдуць конкурсы, выступленні, гульні, забавы, карысныя майстар-класы, танцавальна-музычныя мерапрыемствы, гасцінна запросяць усіх жадаючых святочныя гандлёвыя рады і тэматычныя выставы. У рамках фестывалю плануюць правесці конкурс «Крыніца творчасці»: калектывы-ўдзельнікі выканаюць па два разнажанравыя творы музычна-песеннага мастацтва. Выставу дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці на суд журы прадставяць падчас конкурсу «Рукатворны цуд». Вызначыць журы і пераможцаў спаборніцтва «З пакалення ў пакаленне» на лепшае прадстаўленне атрыбута беларускага вясковага побыту — ручніка. Галоўная мэта, якую ставяць арганізатары мерапрыемства, — папулярызацыя і адраджэнне традыцый сямейнай творчасці ў розных відах мастацтва. Шмат гадоў абласны фестываль «Сузор’е талентаў» быў візітнай карткай Глушчыны, гонарам яго жыхароў. Апошні раз ён збіраў удзельнікаў, нават былі госці з суседніх краін, у 2011 годзе. Конкурс праходзіў раз у два гады. Зараз гэту добрую традыцыю збіраюцца аднавіць. Фестываль «Сузор’е талентаў» абяцае быць цікавым, вясёлым і сямейна-ўтульным. Гэта будзе вялікае прыгожае свята напрыканцы лета, адзначыла Алена Самуйлік, сустрэча аднадумцаў, сяброў, яркіх народных талентаў.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт