rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 09 августа 2022 10:15

На хлебнай ніве талакою

На хлебнай ніве талакою

Тры камбайны, два МАЗы, пажарная машына... Гэта не парад тэхнікі, а звычайная рабочая карціна на полі падчас жніва. У дадзеным выпадку — на полі за Бярозаўкай, куды карэспандэнты «Радзімы» разам з начальнікам участка Наталляй Грамыка прыехалі 3 жніўня за рэпартажам з ўборкі зерневых у ААТ «Глуская Зара».

Усяго ў гаспадарцы задзейнічаны чатыры камбайны і тры машыны на адвозцы збожжа, і вось так зладжана, талакою, працуюць заўсёды. Зжалі разам за колькі гадзін участак — і пераехалі далей. Пры такім канвееры, нават калі хто і на рамонт стаў, — замінак амаль не бывае, тлумачыць галоўны аграном «Глускай Зары» Артур Бубіч. Падчас нашага прыезду на полі працавалі тры экіпажы. Мікалай Медзвядок, Аляксандр Шаблінскі Мікалай Медзвядок першым пачаў жніво ў сваёй гаспадарцы і ўвогуле ў раёне, менавіта ён быў удзельнікам раённых «Зажынак», намалаціў амаль 40 тон азімага ячменю. Цяпер працуе ў пары з памочнікам Аляксандрам Шаблінскім, яны лідары сярод «зарынскіх» камбайнераў, на сваім рахунку маюць больш за 380 тон зерня і рапсу. Юрый Маркаў, Дзмітрый Аксёнаў Між іншым, з васьмі камбайнераў — толькі трое «не свае», гэта студэнты горацкай акадэміі, прысланыя на дапамогу хлебаробам. У памочнікі да Сяргея Нікалаенкі, які насамрэч у «Глускай Зары» слесар, а ў сезон жніва ўжо другі год перакваліфікуецца ў камбайнеры, вызначылі Яўгена Шпакоўскага, а Юрый Маркаў і Дзмітрый Аксёнаў склалі асобны экіпаж. Чацвёртым камбайнам кіруе Дзмітрый Лазовік, у памочніках — Андрэй Радзіч. Пажарную бяспеку на жніве забяспечвае Глускі лясгас, з якім гаспадарка заключыла дагавор, дзяжураць на полі па дваіх, вадзіцель і баец, у той дзень гэта былі Вячаслаў Гуцу і Ілья Сіраж. Закончыўшы з ячменем, рапсам і трыцікале, у «Глускай Зары» перайшлі на жытнёвыя палеткі, акурат у дзень нашага прыезду, расказала начальнік участка Наталля Грамыка, і да вечара зжалі 47 гектараў. Віктар Дзяшчэня Перавозіць збожжа, каб кожнае зернетка трапіла ў сховішча, не загубілася па дарозе, даверылі вопытным вадзіцелям Анатолю Касько і Мікалаю Мельнікаву, а з Аўтапарка № 15 камандзіравалі на помач не менш вопытнага Віктара Дзяшчэню, у сваёй арганізацыі ён заняты на грузаперавозках. На пачатку жніва адвозіў збожжа, а цяпер найбольш дапамагае на зернетаку Пётр Лясун. Хоць яго ГАЗ-53 і называюць калі-нікалі з усмешкай «рарытэтным», але ж машына на хаду, працуе, аддача ад яе ёсць, дык і добра. Яўген Шпакоўскі, Сяргей Нікалаенка Сёлета зерне сухое, дасушвання, лічы, не патрабуе, толькі ачысткі, і гэтым займаецца нязменны атрад машыністаў зернесушыльнага комплексу Уладзімір Турлыка, Сямён Клімовіч, Сяргей Якубенка і Уладзіслаў Расцягаеў. За столькі год, колькі разам працуе гэты дружны квартэт, яны, мабыць, ужо «на аўтамаце» могуць выконваюць кожную аперацыю і на дотык ведаюць кожную кнопку. Між іншым, у гэтым сезоне звяно «Глускай зары», акрамя свайго ўраджаю, дапрацавала 62 тоны ячменю і 27 тон масланасення рапсу для эксбазы «Глуск», «Турыно-агра» і Глускага РАПТЗ, а ў цэлым праз іх комплекс прайшло на сённяшні дзень больш за тысячу тон.

Галерея изображений




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт