rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 08 августа 2022 11:27

Лета — не час адпачынку, або Як яслі-сад № 4 Глуска падрыхтаваліся да новага навучальнага года

Лета — не час адпачынку, або Як яслі-сад № 4 Глуска падрыхтаваліся да новага навучальнага года

Не пакідаць справу на апошні момант — такім прынцыпам кіруецца загадчыца ясляў-сада № 4 Глуска Ірына Леўчанка і ў першую чаргу гэты падыход прымяняе ва ўсім тым, што тычыцца падрыхтоўкі дзіцячай установы да чарговага навучальнага года.

Зараз тут дзейнічае 10 груп, у якіх выхоўваюцца 180 дзяцей ад двух (і крыху менш) да шасці гадоў. Работ і клопатаў па ўтрыманні будынка і тэрыторыі заўсёды шмат, да таго ж у дзіцячых садках няма летніх канікул, выхаванцы наведваюць іх круглы год, і гэта пры правядзенні рамонту патрэбна ўлічваць. Вось таму да запланаваных работ прыступілі з пачаткам лета, і вось таму ўжо ў пачатку жніўня яны былі выкананы амаль цалкам, па ацэнцы Ірыны Сямёнаўны, працэнтаў на 98. Загадчыца ясляў-сада № 4 Глуска Ірына Леўчанка А запланавана было на гэты год і зроблена насамрэч нямала: план работ па падрыхтоўцы ўстановы змяшчае пятнаццаць пунктаў-мерапрыемстваў: ад штогадовага касметычнага рамонту ўсяго надворнага абсталявання, памяшканняў груп і раздзявалак да абнаўлення фасада і капітальнага рамонту музычнай залы. Паўторым, усё гэта ўжо зроблена, больш таго: у садаўскім дворыку да маючыхся шматлікіх збудаванняў і фігурак дабавіліся новыя — тры вясёлыя гномікі-мастакі з кветкамі на палітры замест фарбаў. А яшчэ на тэрыторыі ўстанавілі сапраўдны флагшток з дзяржаўным флагам, яго паднімаюць пад гімн падчас розных мерапрыемстваў. Важна змалку прывіваць павагу да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, прывучаць дзетак правільна паводзіць сябе ў такія ўрачыстыя моманты, пераканана Ірына Сямёнаўна. Выхаванню патрыятызму паслужыць і тэматычны куток, прысвечаны Году гістарычнай памяці, ён таксама з’явіўся сяголета, яго паказвае загадчыца, калі ідзём па другім паверсе, новы куток прапісаўся побач з тым, што быў зроблены раней і прысвечаны нашым знакамітым землякам. Асобны гонар кіраўніка цяпер — прасторная і светлая музычная зала, яна адрамантавана ад столі да падлогі, і ўсё гэта, кажа Ірына Леўчанка, справа рук намесніка загадчыцы па гаспадарчай частцы Аляксандра Паўлава — усё ўмее, усё зрабіў самастойна, цягам аднаго толькі месяца. На вокнах — новыя вясёлкавых колераў жалюзі, выраўнаваныя сцены пафарбаваны ў прыемныя для вока вясёлыя колеры. Патрэбна толькі замяніць стары дыван на новы, і патрэбна новае піяніна — з ім паабяцалі дапамагчы ў аддзеле па адукацыі. Сярод іншых значных «абновак» Ірына Сямёнаўна называе два вытворчыя сталы на кухні — іх закупілі ў пачатку года за прэмію, амаль 900 рублёў, якую ўстанова атрымала як пераможца раённага спаборніцтва, і кухонны посуд для гатавання. Яшчэ на харчаблоку заменены свяцільнікі, адрамантаваны склады для прадуктаў і сам харчаблок. У дзвюх групах з’явіліся новыя столікі, у пяці — мэбля для куткоў прыроды, у адной — для кутка бяспекі, а дзе не было магчымасці замяніць мэблю, там яе парамантавалі і пафарбавалі, і цяпер, да прыкладу, тыя ж столікі выглядаюць як новыя. Усё гэтае абнаўленне-набыццё абышлося ў амаль дзевяць з паловай тысяч рублёў, з якіх большая частка, пяць тысяч трыста, — гэта пазабюджэтныя сродкі, заробленыя ўстановай цягам года за аказанне платных паслуг. Свой уклад у паўтары тысячы рублёў зрабіў папячыцельскі савет, гэта бацькоўская дапамога, тлумачыць Ірына Леўчанка і выказвае бацькам сваіх выхаванцаў падзяку за разуменне і падтрымку, за тое, што заўсёды ідуць насустрач просьбам і патрэбам, дапамагаюць сродкамі і справамі. Падзякі заслугоўваюць і ўсе работнікі ясляў-сада, адзначае загадчыца, бо ўсе работы выконваліся ўласнымі сіламі, таму свайму калектыву Ірына Сямёнаўна таксама кажа дзякуй за старанне, неабыякавасць, за творчы падыход. І сапраўды, дзякуючы агульным намаганням усяго калектыву садка і бацькоўскай дапамозе будынак ясляў-сада і ўся яго тэрыторыя насамрэч выглядаюць вельмі годна, вабна, цешаць вока каляровымі фарбамі альтанак, адмысловых лавачак, горак, фігурак, мноствам кветак, чысцінёй і парадкам. Гэткую прыгажосць прыемна бачыць, думаецца, не толькі маленькім наведвальнікам і іх бацькам, а і тым, хто жыве ў дамах насупраць, праходзіць або праязджае побач.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт