rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 21 июня 2022 16:49

Дэпутаты разгледзелі пытанне занятасці насельніцтва

Дэпутаты разгледзелі пытанне занятасці насельніцтва

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Глускага раёна, за студзень — красавік бягучага года склала 5208 чалавек, гэта прыкладна на два працэнты менш, чым было ў такім жа перыядзе летась.

Цягам першых чатырох месяцаў у арганізацыі, установы і на прадпрыемствы прынята 212 работнікаў, а звольнена 260. Перавага звольненых над прынятымі тыповая для такога перыяду і тлумачыцца тым, што гэтым часам заканчваецца ацяпляльны сезон і ідзе звальненне аператараў кацельных, інакш кажучы, качагараў. Як на тэрыторыі Глускага раёна рэалізуецца Дэкрэт Прэзідэнта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», разглядалі дэпутаты раённага Савета на чарговай, пяцьдзясят першай, сесіі. Акрамя дэпутатаў, на ёй прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў, упраўленняў, службаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб’яднанняў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў. З грунтоўным дакладам перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў раёне створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Сяголета гэтая камісія правяла 12 пасяджэнняў, былі разгледжаны матэрыялы ў адносінах да 324 непрацуючых грамадзян, у выніку 147 чалавек былі аднесены да занятых у эканоміцы, 37 накіраваны да наймальнікаў для працаўладкавання, з іх працаўладкаваліся 28. Яшчэ 15 непрацуючых былі накіраваны ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, каб ім пасадзейнічалі ў занятасці, і 13 з іх сапраўды пайшлі працаваць, а адзін павучыўся і адкрыў сваю справу. Былі сярод разгледжаных на камісіі і такія, хто адмовіўся ад садзейнічання ў працаўладкаванні, — іх 20 чалавек. У першым квартале працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачвалі паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах за гарачае водазабеспячэнне — 14 чалавек, за цеплазабеспячэнне — 20, за газазабеспячэнне пры наяўнасці газавых прыбораў — 5 чалавек. У другім квартале па поўных тарыфах за гарачую ваду плацяць 22 спажыўцы, за цеплазабеспячэнне — 29 грамадзян, за газ (пры наяўнасці газавых прыбораў) — 13 чалавек. Асаблівую ўвагу камісія ўдзяляе грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і працуе з гэтай катэгорыяй сумесна з аддзелам унутраных спраў. За перыяд з пачатку года пры садзейнічанні камісіі было працаўладкавана сем такіх непрацуючых, а ў адносінах да чатырох грамадзян прыняты рашэнні аб накіраванні іх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Усяго на ўліку ў Глускім раённым аддзеле ўнутраных спраў стаіць 206 асоб, у адносінах да якіх праводзіцца прафілактычная работа, 157 з іх — раней судзімыя, а 49 узяты на ўлік за сямейныя скандалы і злоўжыванне алкаголем, адзначыў у сваім выступленні на сесіі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Генадзь Буклей. З названай катэгорыі 59 асоб нідзе не працуюць. Кожны месяц на пасяджэннях савета аховы правапарадку (яны праводзяцца з удзелам прадстаўнікоў камісіі па садзейнічанні занятасці) разглядаюцца паводзіны такіх людзей, тым, хто не працуе, выдаюцца накіраванні для працаўладкавання, у выніку гэтай работы два чалавекі пайшлі працаваць. З пачатку года ў службу занятасці было дастаўлена 33 раней судзімых чалавекі, аднак працаўладкаваліся толькі чатыры з іх, астатнія ад працаўладкавання адмовіліся. У чэрвені прайшло пася-джэнне савета прафілактыкі з удзелам старшынь сельскіх Саветаў, было разгледжана 14 непрацуючых, што пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў, ім былі прапанаваны варыянты для працаўладкавання. Практыка сустрэч у такім фармаце будзе прадоўжана, запэўніў Генадзь Буклей, а для большай іх эфектыўнасці прапанаваў на такія пасяджэнні запрашаць таксама прадстаўнікоў арганізацый, у тым ліку сельгаспрадпрыемстваў, куды патрэбны людзі. Яшчэ адной мерай папярэджання і барацьбы з дармаедствам з’яўляецца накіраванне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі тых, хто злоўжывае алкаголем. Так, на 13 чэрвеня ў ЛПП было асуджана пяць чалавек, ізалявана адзінаццаць (разам з раней асуджанымі), у іх ліку і пяць непрацуючых. Чатыром асобам вынесены афіцыйныя папярэджанні аб накіраванні ў ЛПП, у адносінах да пяці непрацуючых падрыхтаваны матэрыялы. Заслухаўшы даклад і выступленне, дэпутаты прыйшлі да высновы, што ў раёне праводзіцца значная работа па садзейнічанні занятасці, як таго патрабуе Дэкрэт Прэзідэнта ад 2 красавіка 2015 года № 3. Узровень рэгіструемага беспрацоўя да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва на 1 чэрвеня складае 0,4 працэнта пры прагнозе 1 працэнт. За пяць месяцаў года на нанава створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана чатыры чалавекі. Працуе камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Яе работа павінна быць прадоўжана і актывізавана, асабліва па аператыўным выяўленні непрацуючых асоб працаздольнага ўзросту і іх працаўладкаванні, па фарміраванні спісаў тых, хто аплочвае паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Прадоўжаць работу ў накірунку садзейнічання занятасці насельніцтва таксама і міліцыя, і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, што да мясцовых арганізацый, то ад іх патрабуецца наладзіць работу па своечасовай перадачы звестак у службу занятасці аб наяўнасці вакансій. Так запісана ў прынятым на сесіі рашэнні.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт