rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 20 июня 2022 09:49

Выбраць прафесію загадзя

Выбраць прафесію загадзя

Спачатку я было падумала, што гэта маладзенькая настаўніца чакае мяне ў фае, каб правесці ў клас, дзе я сустрэнуся з Кацярынай Стральчэняй, адзінаццацікласніцай гімназіі. Але калі мы ўдзвюх зайшлі ў кабінет грамадазнаўства і яна села побач са мной, я зразумела, гэта і ёсць Кацярына. У строгім дзелавым касцюме, з гладка зачасанымі валасамі, сур’ёзным позіркам яна і праўда нагадвала настаўніцу. Маладзенькую настаўніцу або настаўніцу-практыкантку. «Гатовая настаўніца», — так сказаў пра Кацярыну Стральчэню дырэктар гімназіі Сяргей Яўгенавіч Сяргееў і падкрэсліў, што гэта вучаніца яго вучаніцы, а цяпер гісторыка гімназіі Наталлі Сяргееўны Меснік, калі так можна сказаць, яго ўнучка ў прафесійным плане.

Ну так, тут сапраўды прасочваецца пераемнасць пакаленняў у асобна ўзятай навучальнай установе, сярод настаўнікаў асобна ўзятага прадмета. Зрэшты, не будзем забягаць наперад, бо Кацярына Стральчэня пакуль яшчэ не настаўніца, хаця мае сур’ёзны намер ёю стаць. Два гады, дзясяты і адзінаццаты клас, дзяўчына займалася ў профільным класе педагагічнай накіраванасці. «Заняткі ў педкласе праходзяць у форме факультатыву, іх з намі праводзіць завуч гімназіі Людміла Аляксандраўна Маеўская, — гаворыць Кацярына Стральчэня. — Нам расказваюць пра асаблівасці прафесіі настаўніка, мы абмяркоўваем яе плюсы і мінусы, разбіраем розныя педсітуацыі і нават даём урокі: складаем план, разбіраем яго з нашым кіраўніком і толькі пасля гэтага ідзём да вучняў, потым абмяркоўваем, што атрымалася, а што не. За два гады, што займаюся ў класе педагагічнай накіраванасці, у прафесіі настаўніка не расчаравалася і па-ранейшаму хачу быць настаўнікам гісторыі». Вось з гэтымі дадатковымі заняткамі і была звязана наша з ёй сустрэча, дакладней, з паспяховым удзелам Кацярыны ў абласным конкурсе навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Маё прафесійнае будучае». Конкурс пачаўся яшчэ ў красавіку завочным турам, расказвае дзяўчына, для яго патрэбна было напісаць эсэ на зададзеную тэму «Школа ў інфармацыйным грамадстве 21 стагоддзя», скласці тэхналагічную карту, правесці і запісаць відэа ўрока ў сваёй школе. Кацярына Стральчэня выбрала гісторыю ў дзявятым класе па тэме «Другая сусветная вайна». Чаму, пытаюся, менавіта такі выбар? Гісторыя — таму што падабаецца гэты прадмет, цікавасць да яго прывіла настаўніца Наталля Сяргееўна Меснік, і сваё настаўніцкае будучае Кацярына плануе звязаць менавіта з выкладаннем гісторыі. Адна з любімых тэм — тэма Другой сусветнай вайны, дзяўчына добра валодае матэрыялам, таму і выбрала яе для відэаўрока. Да таго ж і вывучаецца яна ў дзявятым класе, з якім Кацярыне ўжо даводзілася працаваць: за два гады заняткаў у педкласе давала ўрокі і пачаткоўцам, і сярэднім школьнікам, і старшакласнікам. Словам, усё супала. У першым туры конкурсу ўдзельнічала 37 чалавек, у заключны этап прайшлі 15, сярод іх — Кацярына Стральчэня і яе аднакласніца Ксенія Петрусь. Фінал праходзіў у маі, у фармаце Зум-канферэнцыі, заданнем для ўдзельнікаў было знайсці абгрунтаванае вырашэнне педагагічнай сітуацыі, для кожнага асобнай. Кацярыне выпала такая: вучань не вывучыў заданне, адказвае на двойку, але ў яго сёння дзень нараджэння. Што рабіць настаўніку? Як паступіць, каб і справядліваць не пацярпела, і дзень нараджэння чалавеку не азмрочыць? Кацярына Стральчэня прыняла мудрае, на мой погляд, рашэнне: двойку гэтым разам імянінніку не ставіць, каб не псаваць яму святочнага настрою, а выклікаць на наступным уроку — даць магчымасць рэабілітавацца, бо вучоба ёсць вучоба. Такі адказ задаволіў і строгае прафесійнае журы абласнога конкурсу. У выніку за ўсе заданні двух тураў Кацярына Стральчэня набрала найбольшую колькасць балаў і стала пераможцай абласнога конкурсу. Заслужаную ўзнагароду, дыплом 1-й ступені і каштоўны падарунак, дзяўчына атрымала напрыканцы мая ў Магілёве, урачыстая цырымонія ўзнагароджання праходзіла ва ўніверсітэце імя А. Куляшова. Дыплом фіналісткі атрымала Ксенія Петрусь, а Дар’я Арцёмчык і Кацярына Кажэнеўская — дыпломы ўдзельнікаў, дзяўчаты таксама з педагагічнага класа гімназіі Глуска і таксама спрабавалі свае сілы ў конкурсе «Маё прафесійнае будучае». Сяголета ён праводзіўся ў шосты раз і, як заўсёды, быў нацэлены на матывацыю старшакласнікаў да выбару прафесіі настаўніка. Як мінімум адзін удзельнік такі выбар зрабіў.

Галерея изображений




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт