rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 07 июня 2022 14:51

Любая справа пад сілу

Здаецца, няма той работы ў полі якая б не была знаёма гэтым хлопцам. Пэўна, няма і аднаго чалавека ў нашым раёне, каму б не было знаёмым прозвішча гэтых хлопцаў. Гаворка пра братоў Філіпенкаў з аграфірмы «Слаўгарадскі».

Вось дзе ўжо спрытныя, спраўныя, увішныя, што на сяўбе ці на касавіцы, на жніве ці на ворыве. Аляксандр Філіпенка Так і сёлета Аляксандр і Яўген Філіпенкі шчыруюць на палетках «Слаўгарадскага» з ранняй вясны. Узараць тое, што засталося з восені, унесці ўдабрэнні і ўгнаенні, падрыхтаваць глебу, засеяць — работы ў гаспадарцы хапае, і браты разам з іншымі механізатарамі працуюць аддана і адказна. Так, як прывыклі. Нездарма штогод іх імёны гучаць сярод імёнаў тых, хто праслаўляе сваю гаспадарку і свой раён шчырай працай. Пачынаецца корманарыхтоўка, пасля ўборачная, і можна быць упэўненымі, што мы яшчэ не раз за сезон сустрэнем братоў Філіпенкаў на палях, а іх прозвішчы — у спісе лепшых працаўнікоў. Так, як заўсёды. Вынікі сяголетняй пасяўной падвядуць пазней, а вось у мінулым годзе Яўген Філіпенка стаў першым у раёне на ўнясенні арганічных удабрэнняў, а Аляксандр Філіпенка — другім на ўзворванні. Аляксандр Гаравікоў Дарэчы, іх калега Аляксандр Гаравікоў летась таксама адзначыўся ў час пасяўной і стаў лепшым у намінацыі «Сяўба яравых зерневых і зернебабовых культур». Вопытны механізатар, у гэтым годзе ён у асноўным заняты на падрыхтоўцы глебы, і на яго рахунку каля тысячы падрыхтаваных да сяўбы гектараў. А ўвогуле Аляксандр Анатолевіч таксама можа і за штурвалам камбайна працаваць, і сеялку яму можна смела давяраць, і іншай работы не цураецца і спраўляецца з ёй на выдатна. Уладзімір Грашчанка Сярод тых, хто шчыруе сёлета ў «Слаўгарадскім» на пасяўной, і малады механізатар Уладзімір Грашчанка. Малады па гадах, а вопыту не займаць, бо ў гаспадарцы працуе не першы год. Між іншым, калі толькі прыйшоў у «Слаўгарадскі», адразу трапіў на адказны ўчастак — разам з бацькам саставіў зернеўборачны экіпаж. Можна сказаць, на ўборцы ўраджаю прайшоў баявое сельскагаспадарчае хрышчэнне, і прайшоў удала. Прынамсі, яшчэ колькі год назад у гаспадарцы адзначалі, што ёсць у хлопца і жаданне працаваць, і механізатарскі талент, і любоў да зямлі. Пачаў пасяўны сезон — 2022 Уладзімір Грашчанка на ўзворванні, а завяршыў сейбітам, па стане на 2 чэрвеня на яго рахунку было 558 засеяных кукурузай гектараў.












При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт