rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 06 июня 2022 12:55

Шчырыя на работу хлопцы

Віктар Кончыц Здавалася б, пасяўная кожны год аднолькавая: падрыхтуй добранька зямлю, дай ёй угнаення, удабрэння, пакладзі зернеткі ў барозны... ак, асноўныя работы тыя ж самыя, а вось умовы, задачы адрозніваюцца. Адну вясну, скажам, засушыла, а другую заліло так, што ў поле не ўлезці. Ці вось сеялі жыта, трыцікале, цяпер — толькі кукурузу. Бывае, што і людзі новыя, бо жыццё мяняецца, хто з’ехаў, хто на заслужаным адпачынку, а на змену ім іншы прыйшоў.

Праўда, завітаўшы на мінулым тыдні ў «Турыно-агра», мы сустрэлі ўсё больш добра знаёмых работнікаў, тых, хто з году ў год шчыруе ў гэтай сельгасарганізацыі і чые прозвішчы так жа пастаянна сустракаюцца ў спіску лепшых аграрыяў Глушчыны. Быць нашым правадніком па гаспадарцы папрасілі галоўнага агранома Генадзя Маханьку, бо хто лепш за агранома ведае і палі, і тых, хто на іх працуе? Дзяніс Гаравы і Уладзімір Забаўскі На сяўбе ў гэтым годзе тут заняты два чалавекі, два Аляксандры, Аляксандр Кончыц і Аляксандр Гізун. Абодва не першы год у «Турыно-агра», абодва, як кажуць, універсальныя спецыялісты, руплівыя і дбайныя работнікі, абодвум тут давяраюць. Аляксандр Кончыц пасеяў сёлета больш за паўтысячы гектараў кукурузы, а ўвогуле сезон пачынаў з узворвання, пасля перавялі яго на сеялку, як закончаць пасяўную — будзе заняты на корманарыхтоўцы. Лічы, любая праца ў полі яму знаёма. Прынамсі, у мінулыя гады, калі ў калгасе бульбу вырошчвалі, саджаў яе і потым убіраў якраз Аляксандр Уладзіміравіч. Ён паказаў нам і расказаў, як працуе новая сеялка (СТВ-8ДУ), як устаноўленая ў ёй электронная праграма дапамагае механізатару, напрыклад, сігналізуе, калі зерне забілася і не кладзецца ў радкі, нават паказвае, у якім з васьмі бункераў непаладка. Вось як працуюць сучасныя сейбіты! Аляксандр Гізун Аляксандр Гізун на пастаянную работу ў «Турыно-агра» прыйшоў не так даўно, смяецца, маўляў, пераманілі, бо да гэтага некалькі гадоў запар яго ад «Жылкамгаса» накіроўвалі сюды ў камандзіроўкі, урэшце і застаўся. Увогуле, з сельскай гаспадаркай ён знаёмы добра, бо працаваў і ў колішняй «Праўдзе», пасля ў райсельгастэхніцы, ды і з дзяцінства не рос беларучкай. Сеялка ў яго іншай мадэлі, крыху меншая ўмяшчальнасць бункераў, без камп’ютара, даводзіцца часцей спыняцца і правяраць якасць пасеву. «Адказны чалавек, старанны, перажывае за работу, за дзень па 20 гектараў засявае як мае быць», — характарызуе Аляксандра Іванавіча галоўны аграном. «Гаспадарчы хлопец, шчыры на работу, спрытны,» — расказвае Генадзь Мітрафанавіч пра Віктара Кончыца, пакуль мы едзем да ўрочышча каля Карніцы, дзе механізатар дыскаваў тарфянікі. У дзень Віктар Кончыц падрыхтоўвае да 40 гектараў глебы, а агульны яго вынік на гэтай пасяўной — 820 гектараў. Між іншым, накірунак на якасць і высокі рэзультат ён узяў адразу ж, як прыйшоў на працу, некалькі разоў станавіўся пераможцам спаборніцтваў сярод маладых работнікаў, занятых на веснавой сяўбе. Аляксандр Кончыц Напрыканцы нашай паездкі мы пагутарылі з Дзянісам Гаравым і Уладзімірам Забаўскім, камандзіраванымі на пасяўную ў Глускі раён з ЗАТ «БНБК», у «Турыно-агра» яны заняты на ворыве. Галоўны аграном гаспадаркі імі задаволены, кажа, што работнікі добрасумленныя, працуюць, як усе, з сямі раніцы да сямі вечара, пры норме 7 гектараў заворваюць у дзень ад 8 да 10 га, пры гэтым за колькасцю выкананага не гоняцца, а імкнуцца, каб было зроблена належным чынам. «А як інакш? Прыехаў працаваць — значыць, працуй. Хто сказаў, што ў калгасе будзе лёгка? Толькі той, хто ў калгасе ніколі не быў. Дык чаго скардзіцца?» — разважыў Уладзімір Забаўскі, сам ён у сельскай гаспадарцы адпрацаваў 27 гадоў.












При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт