rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 22 апреля 2022 10:19

Наша зямля — Прыдняпроўе. Раённы форум актывістаў праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» прайшоў у Глуску

Наша зямля — Прыдняпроўе. Раённы форум актывістаў праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» прайшоў у Глуску

«Тапонімы вёскі Зелянковічы», «Богоявленский глусский приход», «Усадьба Жилинских», «Птичь», «Улицы моего города» — гэтыя і іншыя цікавыя тэмы выбралі школьнікі Глускага раёна для ўдзелу ў абласным праекце «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Раённы форум актывістаў гэтага маштабнага праекта адбыўся 8 красавіка ў сярэдняй школе № 1 імя С.І. Грахоўскага.

Напачатку гасцей запрасілі ў фае, дзе часова размясцілася экспазіцыя, прысвечаная школе і, бадай што, самаму вядомаму яе выпускніку — Сяргею Іванавічу Грахоўскаму. Тут знайшлі сваё месца асабістыя рэчы паэта, фотаздымкі, аўтографы, якія пакінулі школе славутыя госці. Старшакласнікі добра падрыхтаваліся да мерапрыемства. Яны расказалі прысутным, што ў гэтым навучальным годзе тут рэалізуюць праект «Яго іменем названа школа мая», прысвечаны Сяргею Грахоўскаму. Вядучыя нагадалі гасцям біяграфію паэта, чыталі яго вершы, іх расказ суправаджаўся на вялікім экране фатаграфіямі і відэазапісамі. Працягнулася імпрэза ў актавай зале. «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» — сапраўды маштабны праект, ён доўжыцца не першы год, падзелены на тры этапы, і два з іх ужо рэалізаваны. Першы этап — конкурс «Вандроўка ў мінулае» — завяршыўся ў маі 2021 года, пра яго ўдзельнікам форуму расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Юлія Сідарава. Конкурс «Вандроўка ў мінулае» ставіў сваёй мэтай даследаванне гісторыка-культурных і прыродных помнікаў пэўнага рэгіёна, адраджэнне культурных традыцый, стварэнне экскурсійных маршрутаў, промапрадукцыі і ўключаў дзве намінацыі: «Мой родны кут...» і «Тапонімы побач». Узнагародзіць прызёраў запрасілі галоўнага спецыяліста раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме Юлію Фралову. У намінацыі «Родны кут» дыпломам 3-й ступені адзначана Кацярына Касько, Каткаўскі НПК, за работу «Край мой Прыдняпроўе». Дыпломы 2-й ступені атрымалі вучні Заеліцкай школы Павел Штылёў і Вольга Цагельнік за работу «Памятники и воинские захоронения на территории Славковичского сельсовета», вучань Завалочыцкай школы Дзмітрый Дзяшчэня за работу «Дорогами истории, дорогами славы», а таксама Ганна Леанідаўна Януш, на той час намеснік дырэктара Цэнтра творчасці Глуска. Дыпломамі 1-й ступені ўзнагароджана творчая група навучэнцаў сярэдняй школы № 1, педагогі Валянціна Георгіеўна Долбік і Вольга Генадзьеўна Гааг за работу «Мой родной Глуск». У намінацыі «Тапонімы побач» дыпломам 3-й ступені адзначана Руслана Лоска з Каткаўскай школы, дыплома 2-й ступені — Максім Гаравікоў, Заеліцкі НПК, за работу «Особенности формирования ойконимов Славковщины». Дыпломы 1-й ступені атрымалі Юлія Лапцева і Анастасія Долбік з Усцярхоўскага НПК за работу «Тапонімы вёскі Зелянковічы». Акрамя гэтага, за актыўны ўдзел у праекце «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» дыпломамі адзначаны педагог-арганізатар Глускай санаторнай школы-інтэрната Валянціна Іванаўна Хлань, а таксама педкалектывы ясляў-сада № 1, № 3 і № 4 Глуска. Педагогі дашкольнай адукацыі бралі ўдзел у намінацыі «Родны кут вачыма дзіцяці...», стваралі інтэрактыўныя карты Глускага раёна, здымалі відэаролікі, дзяліліся сваімі напрацоўкамі ў абласной панараме вопыту работы «Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся», у абласным фестывалі адукацыйных праектаў «Прошлое и настоящее моего города (района, поселка)». У верасні 2021 года пачаў свой адлік другі этап праекта — «Раён адчыняе дзверы», з гэтага часу і па снежань на Глушчыне праходзіў конкурс «Тут Радзімы маёй пачатак». На конкурс было даслана больш за 40 работ, расказала намеснік дырэктара Цэнтра творчасці па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Васілеўская. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў экскурсіях, майстар-класах, музейна-педагагічных занятках, і іх уражанні і новыя веды знайшлі сваё адлюстраванне ў конкурсных работах. Між іншым, умовы намінацый былі даволі цікавыя. Напрыклад, для «Музейнай старонкі» трэба было наведаць школьныя і раённы музей, Дом рамёстваў, вызначыць для сябе тую рэч, якая з’яўляецца візітоўкай кожнай установы, і расказаць пра гэту рэч. Спартры (асінавая стружка і палатно з яе), варган (старажытны музычны інструмент), рабінка, прывезеная з тых мясцін, дзе ў Вялікую Айчынную змагаўся наш зямляк капітан Юневіч, ручнікі, калекцыя прасаў — на гэтыя і іншыя прадметы звярнулі сваю ўвагу школьнікі. Узнагароды па выніках другога этапу праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» атрымалі наступныя вучні. У намінацыі «Музейная старонка» дыпломам 3-й ступені адзначаны Таццяна Крупская з Клятнянскага НПК і Ягор Равінскі, гімназія. Дыпломы 2-й ступені прысуджаны выхаванцы Цэнтра творчасці Дар’і Чорнай і вучаніцы Заеліцкай школы Лізавеце Лук’янчук. Дыпломамі 1-й ступені ўзнагароджаны Марыя Хацяновіч, СШ № 1, і Эмілія Дзярбеева з Цэнтра творчасці. Дыпломам 3-й ступені ў намінацыі «Копилка путешественника» адзначаны Міхаіл Трыбуш, СШ № 2, за буклет «Богоявленский глусский приход», дыпломам 2-й ступені — Юлія Лапцева, Усцярхоўская школа, работа «Па малой Радзіме». Дыплом 1-й ступені ў гэтай намінацыі дастаўся Дзмітрыю Дзяшчэню, навучэнцу Цэнтра творчасці, за работу «Завалочыцкі край». У намінацыі «Край родной, я тебя воспеваю» 3-е месца атрымала аднайменная работа вучня СШ № 2 Дзмітрыя Байко, 2-е месца — у Дар’і Урбанскай з СШ № 1, работа «Птичь». Дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны вучні 5-га класа Завалочыцкай школы, якія стварылі праект «Усадьба Жилинских». І, нарэшце, у намінацыі «Челлендж #Улица моего города» дыплом 3-й ступені ўручылі Алене Гааг, вучаніцы СШ № 1, за работу «Улицы моего города», дыплом 2-й ступені — навучэнцам Завалочыцкай школы за відэарэпартаж, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Ульяну Рыбаку, імя якога носіць адна з вуліц аграгарадка Завалочыцы. Першае месца ў гэтай намінацыі атрымала група вучняў СШ № 2, якія ў сваім праекце расказалі пра герояў і знакамітых людзей, у гонар якіх названы вуліцы Глуска. Два этапы праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» завяршыліся, наперадзе — яшчэ адзін, не менш цікавы: школьнікі будуць афармляць падарожныя дзённікі, ладзіць краязнаўчыя квесты, здымаць экскурсійныя відэаролікі і выконваць іншыя творчыя заданні. Зазначу, што і форум актывістаў праекта атрымаўся не сухі, быццам справаздача, а таксама творчы, насычаны эмоцыямі, гучалі песні і вершы, быў нават флешмоб... Дзякуй за гэта арганізатарам, школьнікам-вядучым і ўсім, хто падтрымаў гэты форум на ўзроўні ідэі, слова, справы.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт