rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 21 апреля 2022 09:10

У Глускім раёне прайшлі засеўкі

У Глускім раёне прайшлі засеўкі

У Глускім раёне 20 красавіка прайшлі засеўкі. Звычайна на Глушчыне пасяўная пачынаецца даволі рана, але ў гэтым годзе ў гаспадарках раёна акцэнт зроблены на вырошчванне кукурузы, якую сеюць акурат з апошняй дэкады красавіка.

На полі Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння сабраліся кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, прадстаўнікі «БНБК-агра», раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. «Мы ўсе разам шмат папрацавалі яшчэ да таго, як сабраліся сёння тут, — згадала ў сваім выступленні кіраўнік «БНБК-агра» Надзея Каткавец. — Падрыхтавалі палеткі, ўнеслі ўгнаенне і ўдабрэнне, наладзілі тэхніку. Спадзяюся, што і далей мы ўсе разам будзем працаваць таксама добра і якасна, каб наша агульная праца дала плён». Пасля таго як насенне кукурузы было засыпана ў новенькую сеялку, зерне, зямлю і тэхніку асвяціў протаіерэй Міхаіл, настаяцель глускай Свята-Богаяўленскай царквы. Пакуль сеялка пракладала першыя барозны, на добры ўраджай гучалі песні і пажаданні ў выкананні народнага калектыву «Вярбічанька».




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт