rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 24 марта 2022 09:29

Палявыя работы набіраюць ход

Адзін з перадавых механізатараў РАПТЗ Сяргей Шчэрба зараз заняты на ўнясенні арганікі Вясна схіляе да таго, каб не толькі думаць пра блізкую ўжо пасяўную кампанію, меркаваць, планаваць, падлічваць, а і да таго, каб актыўна брацца за справу, выконваць канкрэтныя падрыхтоўчыя работы, без якіх віды на ўраджай, як і сам ураджай, будуць надта сціплымі.

Вывазка і ўнясенне арганікі якраз з разраду такіх важных спраў, бо з няўгноеных палеткаў, гэта вядома нават неспецыялістам, багата не збярэш. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне» вывазкай і ўнясеннем арганікі зараз займаюцца найбольш актыўна. Каб пабачыць ход работ, мы 16 сакавіка выехалі на месца. Пры плане 24 тысячы тон на палеткі было вывезена 14 тысяч 109 тон угнаення, што складае 59 працэнтаў да патрэбнага. Гэтым відам работ у гаспадарцы займаюцца ўжо месяц з лішнім, адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара ААТ Мікіта Бяляцкі, да ўнясення арганікі прыступілі з 5 сакавіка. Да сярэдзіны месяца была ўнесена амаль палова вывезенай колькасці: 6 тысяч 735 тон, або 48 працэнтаў ад таго, што ёсць на палях. На работах задзейнічаны розныя механізатары і вадзіцелі, адзначае Мікіта Рыгоравіч. У дзень нашага прыезду людзі і тэхніка працавалі за вёскай Мыслоціна. Каля тамтэйшай фермы на «Амкадоры» пагрузкай арганікі займаўся механізатар Сяргей Зімаеў, а пад пагрузкай (засыпалі апошні коўш) стаяў МАЗ, на якім працуе Уладзімір Клыга. Калі груз быў дастаўлены на поле і акуратна ссыпаны ў вялізны бурт, Уладзімір Мікалаевіч рушыў у чарговы рэйс. А па полі ўжо ехалі два трактары з раскідвальнікамі, на ўнясенні арганікі 16 сакавіка былі заняты механізатары Сяргей Шчэрба і Эдуард Ермаловіч. Анатоль Ахрэмчык — другі вадзіцель, які займаўся вывазкай угнаення на палі. Унясенне арганікі тут вядзецца пад кукурузу, тлумачыць Мікіта Бяляцкі. Літаральна днямі ў гаспадарцы прыступяць да ўзворвання глебы. Палявыя работы набіраюць ход.








При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт