rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 17 марта 2022 10:55

Сярод пераможцаў — глуская СШ № 2

Сярод пераможцаў — глуская СШ  2

Год исторической памяти У сярэдзіне студзеня былі падведзены вынікі патрыятычнай акцыі, арганізаванай Магілёўскім абласным саветам ветэранаў, па стварэнні макетаў спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Магілёўскай вобласці вёсак.

На старонках «Радзімы» мы пісалі пра ўдзельнікаў раённага этапа гэтай акцыі і пра іх творчыя работы. І вось у канцы лютага ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапа. Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 3 горада Асіповічы (макет вёскі Макаўе), гімназіі Асіповіч (вёска Бортнае) і Клічаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (вёскі Вязень, Сялец). Дыпломамі ІІ ступені — Вендаражскі навучальна-педагагічны комплекс д/с-сш Магілёўскага раёна (вёска Дубінка) і сярэдняя школа № 2 Глуска (вёска Белая). Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагародзілі Маслакоўскую сярэднюю школу Горацкага раёна (вёска Напраснаўка), Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці (вёска Панькоўская Буда) і Чарнаруцкі НПК д/с-сш Шклоўскага раёна (вёска Рубеж). Дыплом ІІ ступені, а таксама грашовы сертыфікат з рук старшыні Магілёўскага абласнога савета ветэранаў Анатоля Глаза атрымала дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак. Акрамя гэтага, ад пракуратуры Магілёўскай вобласці сярэдняя школа № 2 Глуска атрымала Падзячнае пісьмо і памятны падарунак — кнігу пра Вялікую Айчынную вайну. Як адзначыла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік, усе прадстаўленыя на абласны этап макеты спаленых вёсак былі зроблены на годным мастацкім узроўні і з высокай ступенню гістарычнай дакладнасці. І тое, што работа глушчан атрымала на конкурсе прызавое месца, — гэта прызнанне іх карпатлівай працы і мастацкага таленту.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт