rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 17 февраля 2022 17:17

«Нашы людзі». Трактарыст-машыніст Васіль Вежнавец

«Нашы людзі». Трактарыст-машыніст Васіль Вежнавец

Прафесія ў Васіля Вежнаўца, мабыць, самая распаўсюджаная ў сельскагаспадарчай галіне, ён трактарыст-машыніст, механізатар.

Працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Зара Камуны», на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Стаж яго работы ў гэтай гаспадарцы перавышае дзесяць гадоў. Не сказаць, каб гэта занадта шмат (ёсць і больш вопытныя па гадах трактарысты), але дастаткова, каб механізатар мог сябе праявіць, і дастаткова, каб адказнага і талковага работніка маглі заўважыць і па годнасці ацаніць яго старанне. Прычым не толькі ў сваім калектыве. Васіль Вежнавец па выніках работы за 2020 год быў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій і атрымаў званне лепшага механізатара. Летась пра яго, як пра аднаго з лепшых механізатараў гаспадаркі, занятых на веснавой сяўбе ў «Зары Камуны», пісала наша раённая газета. Ухвальна ў размове з карэспандэнтамі пра яго адазваўся і галоўны аграном Валерый Шарстнёў, адзначыў, што за адказнасць і старанне ў гаспадарцы менавіта гэтаму механізатару давяраюць найбольш важную работу. Самому Васілю Васілевічу, па яго ж словах, больш даспадобы менавіта сяўба: засыпаў зерне ў сеялку і едзь па падрыхтаваным роўным полі. Але праца механізатарам выпадае розная, і хапае яе круглы год. Сам ён, як увесну адсеяўся і летам пайшла ў рост трава, быў заняты на касьбе, восенню араў глебу і зноў сеяў — азімыя культуры, не сядзеў без работы і зімой — вывозіў арганіку. Вось так ад сезона да сезона, ад аднаго віда работ да другога ён за 2021 год выпрацаваў 4862 умоўныя эталонныя гектары — пры высокай якасці работ і пры эканоміі паліва ў 60 літраў. І гэта, трэба сказаць, зноў адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. А сакрэтам і галоўнай умовай свайго поспеху Васіль Вежнавец называе саму працу: каб паспяхова працаваць, трэба найперш працаваць. Не гнацца за лепшым, лягчэйшым, больш выгадным ці выйгрышным, а ісці і працаваць, добра, якасна, сумленна. Тады і поспех будзе, прызнанне і павага. Зрэшты, так і выходзіць: прайшоўшай восенню Васіль Вежнавец, як адзін з перадавых механізатараў, у складзе дэлегацыі Глускага раёна ездзіў на абласныя «Дажынкі», там ва ўрачыстай абстаноўцы яму была ўручана Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Заслужыў.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт