rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 28 января 2022 12:45

Памяць у музыцы і сэрцах. У Глуску адкрылі мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі кампазітару Валерыю Іванову

Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, і Алена Бялова, жонка кампазітара, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Валерыя Іванова Пяць год, з 1960-га па 1965-ы, вучыўся ў Глускай музычнай школе Валера Іваноў — будучы кампазітар, аўтар шматлікіх акадэмічных і эстрадных твораў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст сваёй краіны...

Валерый Кірылавіч Іваноў праславіў сваю малую радзіму, тую, дзе ўпершыню адчуў любоў да музыкі, паспрабаваў скласці ноты ў адзіную кампазіцыю. Ужо стаўшы сталічным жыхаром, Валерый Іваноў не забываўся на родную Глушчыну і заўсёды чэрпаў натхненне тут, у яе ваколіцах. Радзіма аддзячыла свайму таленавітаму сыну, пра якога памятала і будзе памятаць заўсёды. У 2000 годзе Валерый Іваноў стаў ганаровым грамадзянінам Глускага раёна, а ў 2021-м імя свайго знакамітага вучня атрымала Глуская дзіцячая школа мастацтваў. А цяпер пры ўваходзе ў школу з’явілася і мемарыяльная дошка ў гонар Валерыя Кірылавіча Іванова. На адкрыццё памятнай дошкі прыехалі і прыйшлі родныя кампазітара — яго ўдава Алена Бялова і дачка Вольга, сябры, тыя, хто камунікаваў з Валерыем Кірылавічам штодзень, і тыя, хто сустракаўся з ім падчас яго прыездаў у Глуск, Бабруйск, Магілёў. Прыйшлі вучні глускіх школ са сваімі настаўнікамі. Прысутнічалі афіцыйныя асобы — старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, яго намеснік Валерый Малашка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха і іншыя прадстаўнікі абласной і раённай улады. Урачысты мітынг адкрыў Анатоль Ісачанка. «Сваёй шматграннай творчасцю Валерый Іваноў унёс уклад у праслаўленне не толькі сваёй малой радзімы і Прыдняпроўскага краю, але і ўсёй Беларусі, — сказаў Анатоль Міхайлавіч. — Дзякуючы яго музычным творам сталі вядомымі многія айчынныя і замежныя эстрадныя выканаўцы. Сімвалічна, што мы адкрываем дошку на школе мастацтваў, — гэта ўвасабленне сувязі часоў, пераемнасці пакаленняў, і ўдвая сімвалічна, што адбываецца гэта падзея ў Год гістарычнай памяці». Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка Не будзе руху наперад, калі мы не будзем помніць пра тых, хто ствараў фундамент, зазначыў старшыня аблвыканкама, і віншуючы ўсіх глушчан з такой знамянальнай не толькі для нашага раёна, а і для ўсяго рэгіёна падзеяй, пажадаў аптымізму, веры ў сябе, у сваю краіну. Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, і Алена Бялова, жонка кампазітара, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Валерыя Іванова Пра тое, што Глуская дзіцячая школа мастацтваў заслужыла права насіць імя такога вялікага чалавека — у доказ таму шматлікія ўзнагароды яе вучняў на розных конкурсах — і будзе з гонарам несці гэта імя, гаварыў Сцяпан Чачуха. Увогуле Глушчына багатая на таленавітых людзей, яна выхавала і дала пуцёўку ў жыццё многім, і іменна ў Глускай музычнай школе прывілі Валерыю Іванову любоў да музыкі, сказаў старшыня райвыканкама. Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха Гучалі падчас цырымоніі адкрыцця і словы ўдзячнасці, успаміны. Глушчына сілкавала і натхняла кампазітара, гэта быў яго Сусвет, яго Космас, дзякуючы гэтаму куточку ён пісаў свае лепшыя творы, прызналася Алена Бялова і падзякавала ўсім, хто памятае Валерыя Кірылавіча, хто меў дачыненне да таго, каб гэтая ўрачыстасць, гэтая падзея маглі адбыцца. Алена Дзмітрыеўна выказала спадзяванне, што ў сваю чаргу сённяшнія вучні школы мастацтваў, будуць натхняцца прыкладам Валерыя Іванова і што «маленькія залатнічкі хутка вырастуць у майстроў, знойдуць сваю дарогу, стануць прафесіяналамі». Найперш да моладзі звярнуўся і добры сябра кампазітара народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка: «Тое, што рабіў Валера Іваноў, тое мала хто робіць. Мы збераглі песенную культуру, моўную культуру, і я прасіў бы вас, каб цяпер вы бераглі ў сэрцы сваім, перадавалі сваім блізкім і родным тую шчырасць, тую неабходную нам для нашага жыцця — каб мы ведалі, што мы беларусы, — культуру беларускую. Хочацца, каб памяць была не толькі тады, калі вы будзеце праходзіць міма гэтай дошкі і згадваць, хто тут вучыўся, што гэта за чалавек, хочацца, каб мелодыя гучала ў вашых сэрцах». Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка
























При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт