rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 04 января 2022 14:54

Актуальныя пытанні грамадскага жыцця

Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце — 2030», стварэнне савета пажылых грамадзян, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны.

Нараду па актуальных пытаннях грамадскага жыцця правёў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі. Удзел у нарадзе ўзялі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік і члены прэзідыума раённага савета ветэранаў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік. Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце — 2030» была прынята ў снежні 2020-га, расказала Алена Кірэй. Распрацоўка дакумента абумоўлена тым, што з кожным годам працэсы дэмаграфічнага старэння насельніцтва ідуць усё больш інтэнсіўна, гэта па-першае, па-другое, узнікаюць новыя патрэбы і магчымасці для пажылых грамадзян, а значыць, узнікае неабходнасць стварэння такіх умоў, пры якіх яны маглі б рэалізоўваць свой патэнцыял. Асноўных задач Нацыянальнай стратэгіі шэсць. Гэта забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. Стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян. Забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырэнне доступу для атрымання адукацыі і павышэння кваліфікацыі. Стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця. Развіццё сацыяльнага абслугоўвання для забеспячэння дастойнай якасці жыцця пажылых грамадзян. Стварэнне адаптаванай да патрэб пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці. Алена Кірэй спынілася на кожнай з названых задач і падкрэсліла, што вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнацэннай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, для умацавання сувязяў паміж пакаленнямі. У нарадзе прынялі ўдзел старшыня і члены прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі Так, насельніцтва краіны паступова старэе, адзначыў Анатоль Ласоцкі, хуткімі тэмпамі ідзе ўрбанізацыя, у сем’ях, як правіла, па адным дзіцяці, так бы мовіць, для змацавання ячэйкі грамадства, шматдзетнасць не прыярытэт. І гэта не толькі ў нас. У Еўропе і ўвогуле распаўсюджваюцца аднаполыя шлюбы, што, безумоўна, не спрыяе дзетанараджэнню, а рост колькасці мігрантаў з арабскіх краін (вось у іх сем’і, як правіла, шматдзетныя) не спрыяе захаванню нацыянальных традыцый еўрапейскіх краін. Падлічана, што ў Беларусі да 2030 года колькасць людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту павялічыцца ў разы. Зразумела, што працаздольнае насельніцтва будзе не ў стане забяспечыць пенсійныя выплаты. Вось чаму пажылым грамадзянам (у рэчышчы Нацыянальнай стратэгіі пажылыя грамадзяне — гэта людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя. — Заўв. рэд.) трэба даць большую магчымасць актыўна ўдзельнічаць у справах грамадства, дзяліцца сваім вопытам, сваімі ведамі. У якасці прыкладу Анатоль Ласоцкі прывёў нашага земляка Анатоля Ціханавіча Глаза, які, хоць і выйшаў на пенсію, але ўдзельнічае ў сустрэчах з грамадскасцю, вядзе актыўную дэпутацкую дзейнасць, выказвае парады, уносіць прапановы. І да яго прыслухоўваюцца. У Глускім раёне таксама ёсць аўтарытэтныя і граматныя людзі з вялікім жыццёвым і кіраўніцкім вопытам. Іх патэнцыял патрэбна выкарыстоўваць. Вось чаму ў адпаведнасці з Нацыянальнай стратэгіяй «Актыўнае даўгалецце — 2030» і згодна з ужо прынятым рашэннем раённага выканаўчага камітэта ў раёне неабходна стварыць савет пажылых грамадзян. Гэта пастаянна дзеючы кансультатыўна-дарадчы орган, мэта яго стварэння — забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі раёна, стварэнне ўмоў для іх усебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. У склад гэтага савета Анатоль Ласоцкі прапанаваў кандыдатуры Аляксандра Мікалаевіча Дайнекі, Паўла Віктаравіча Еўпака, Навума Барысавіча Сандамірскага, Валерыя Іванавіча Сураўнёва, Аляксандра Уладзіміравіча Сыцькі, Тамары Сямёнаўны Толсцік, Мікалая Міхайлавіча Шаўчэнкі. Прысутныя члены прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі з такой прапановай пагадзіліся, старшынёй савета пажылых грамадзян выбралі Мікалая Міхайлавіча Шаўчэнку, намеснікам старшыні — Тамару Сямёнаўну Толсцік. Мы знаходзімся на парозе важнай палітычнай падзеі — чацвёртага ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндуму, ён намечаны на люты 2022 года, а галоўнай тэмай рэферэндуму стане ўнясенне паправак у Канстытуцыю краіны. Падвергнуты зменам 77 артыкулаў Асноўнага Закона, уведзены 11 новых артыкулаў і 1 новая глава, поўнасцю абноўлены Раздзел аб заключных і пераходных палажэннях, два артыкулы выключаны. Падрабязна пра сутнасць прапануемых змяненняў расказала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік.








При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт