rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 12 октября 2021 11:14

З нагоды прафесійнага свята работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі

З нагоды прафесійнага свята работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі

Заўчора, 10 кастрычніка, работнікі культуры адзначылі сваё прафесійнае свята. Як і работнікі любой іншай сферы народнай гаспадаркі, яны ўносяць свой уклад у жыццё раёна, уклад адметны, спецыфічны, важны і патрэбны. 

Робяць гэта добра, прафесійна, падбіраючы і ўкараняючы новыя формы работы з дарослымі і дзецьмі, каб раскрыць іх здольнасці і таленты, творчы патэнцыял. Тыя, хто ў сваёй рабоце дабіўся найбольшых поспехаў, зрабіў больш важкі і прыкметны ўнёсак у культурнае жыццё раёна, з нагоды прафесійнага свята былі адзначаны ўзнагародамі. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Іна Малашук, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Глускага раёна, Валянціна Жлобіч, бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі, і Людміла Навіцкая, загадчыца Завалочыцкага сельскага Дома культуры.

 Падзячнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны Алена Грамыка, загадчыца Клятнянскага сельскага Дома культуры, Вольга Байко, хавальнік фондаў раённага краязнаўчага музея, Юлія Шаўчэнка, метадыст цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна, Таццяна Пінчук, бібліятэкар Каткаўскай сельскай бібліятэкі, Валянціна Акуліч, бібліятэкар Усцярхоўскай сельскай бібліятэкі. Уручаючы ўзнагароды, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік падзякавала работнікам за іх старанне, сумленную працу, творчы пошук, пажадала новых знаходак, адкрыццяў, новых поспехаў і цікавых спраў, здароўя і дабрабыту.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт