rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 06 августа 2021 16:11

Падзяка героям жніўнай пары

У мінулую пятніцу, 30 ліпеня, вадзіцелю «Турыно-агра» Уладзіміру Няборскаму на хвіліну прыйшлося прыпыніць свой МАЗ, каб атрымаць узнагароду з рук старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксея Рымшы. Ён разам са старшынёй Глускага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Надзеяй Жук выехаў на палеткі з прыемнай місіяй — адзначыць працу лідараў на жніве. Аднаго з іх крышку «прытармазілі» каля калгаснай зернесушылкі ў Турыно. Уладзімір Няборскі ў гаспадарцы працуе амаль пяць гадоў, за гэты час неаднаразова станавіўся героем жніўнай пары. Руплівай працы не здраджвае і сёлета: у ліку перадавікоў сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа, на дзень нашага прыезду перавёз ад камбайнаў больш за 720 тон зерня і масланасення рапсу. Падзяка за добрасумленную працу і высокія паказчыкі на ўборцы зерневых ад Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, грашовая прэмія будуць добрым стымулам для далейшых поспехаў.


Такую ж узнагароду атрымаў і першы вадзіцель-тысячнік у раёне — Аляксей Хромчанка з аграфірмы «Слаўгарадскі». Яго з першай перавезенай тысячай тон ураджаю раённае кіраўніцтва віншавала 29 ліпеня, аб ім пісалі ў пятнічным нумары газеты. А назаўтра Аляксей прымаў падзяку за добрую працу і ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Таксама адзначылі за руплівасць і старанне экіпаж зернеўборачнага камбайна з аграфірмы «Слаўгарадскі» — старшага камбайнера Аляксандра Гаравікова і камбайнера Віктара Марціновіча, якія ўбіралі на КЗС-1218 трыцікале на полі каля Малкава. На момант нашай сустрэчы ім, каб дасягнуць тысячнага рубяжа, заставалася намалаціць каля 360 тон зерня. Дарэчы, на жніве Аляксандр Гаравікоў не навічок, чаго не скажаш пра яго напарніка — Віктара Марціновіча, у адной камандзе яны шчыруюць упершыню. І як бачым — вынікова.


З добрым настроем лідары жніва прымалі віншаванні. Безумоўна, прыемна, калі тваю работу заўважаюць і цэняць. Праўда, думаць у гарачую пару жніва пра ўзнагароды ў хлебаробаў няма часу. Трэба хутка і якасна ўбіраць ураджай. Таму і працуюць яны на хлебных палетках штодня, ад ранку да позняга вечара, не пакладаючы рук. «Вызначаць лепшых на жніве, узнагароджваць іх на рабочых месцах стала традыцыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, — адзначыў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша. — Вельмі важна, асабліва ў такі напружаны для хлебаробаў час, падтрымліваць і заахвочваць працаўнікоў, тых, хто шчыруе на зямлі, убірае ўраджай у няпростых умовах. Пры гэтым дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і ўкладвае немалыя сілы не толькі ў любімую справу, але і ў агульную працоўную скарбонку як раёна, так і вобласці».




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт