rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 30 июля 2021 16:04

Першага тысячніка на жніве віншавалі 29 ліпеня ў Глускім раёне

Першага тысячніка на жніве віншавалі ўчора ў Глускім раёне. Больш за тысячу тон зерня і масланасення рапсу перавёз ад камбайнаў вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Аляксей Хромчанка. На жніве ён са сваім МАЗам задзейнічаны з самага пачатку ўборкі, з 15 ліпеня. На рабоце заняты, лічы, увесь светлавы дзень, з сямі раніцы да дзесяці-адзінаццаці вечара, рэйс за рэйсам, поле за полем. «Бывае, пяць рэйсаў за дзень зраблю, бывае і пятнаццаць, — расказвае Аляксей Аляксандравіч, — усё залежыць ад надвор’я, ад ураджайнасці поля, ад стану тэхнікі, на гэтым МАЗе я працую пяты год, гляджу яго, стараюся, каб не падводзіў. Для перавозкі збожжа нарасціў і загерметызаваў кузаў, каб зерне не сыпалася па дарозе, магу да трынаццаці тон загружаць. Праца цяжкая, асабліва ў такую спякоту, але працаваць трэба». Так, працаваць трэба, і ён працуе, старанна, добра, на вынік.

З добрым вынікам, з першай перавезенай тысячай тон яго ўчора павіншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Надзея Жук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік. Аляксею Хромчанку падзякавалі за добрую працу і пажадалі перавезці яшчэ не адну тысячу тон збожжа. Добрым матэрыяльным стымулам будзе і грашовая прэмія, выданая лідару ўборачнай, а для маральнага настрою — Падзяка і вымпел перадавіка жніва, а таксама чырвоныя майка і кепка, каб здалёк бачна было, хто робіць чарговы рэйс з зернем новага ўраджаю. Для падняцця настрою на працу для яго і іншых вадзіцеляў і камбайнераў над полем прагучалі песні — іх прывезлі і праспявалі ўдзельнікі самадзейнасці Заеліцкага ЦКіВЧ. Было ўсё гэта на полі каля вёскі Малкава, тут працавалі пяць камбайнаў і два МАЗы: на адным — Аляксей Хромчанка, на другім — Сяргей Хількевіч (ён якраз стаў пад загрузку). На раніцу ўчарашняга дня ў аграфірме «Слаўгарадскі» было зжата 958 гектараў зерневых, уборачная тут набліжаецца да свайго экватара: жніво праведзена больш як на 46 працэнтаў.







Фотогалерея

© 2007-2021
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт