Вынікі конкурсу падвялі на купальскім свяце ў Александрыі, прызёраў вызначалі ў трох намінацыях. Мы ўжо паведамлялі, што майстры Глускага раёна падрыхтавалі да свята калекцыю з 10 ручнікоў. А дадому яны вярнуліся з пяццю дыпломамі. Адзін дыплом — калектыўны, 3-й ступені, ім адзначаны раённы Дом рамёстваў за «Лепшую выставачную калекцыю». Дыпломы 3-й ступені таксама атрымалі кіраўнік Дома рамёстваў Соф’я Меснік (у намінацыях «За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка» і «Лепшы купальскі ручнік») і метадыст Дома рамёстваў Наталля Грашчанка («За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка (калекцыя)» — Наталля Сяргееўна падрыхтавала да конкурсу шэсць вырабаў). Дыпломам 2-й ступені ў намінацыі «За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка» ўзнагароджана мастак-афарміцель ЦКіВЧ «Арыён» Таццяна Зінкевіч.