rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 28 июля 2021 09:48

Канікулы — час зарабляць вопыт і грошы

Хочаш працаваць — работу знойдзеш, нават калі на выбар, лічы, адно месца для ўладкавання. У гэтым у чарговы раз пераканалася, пабываўшы ў Заеліцы. Тут у мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве, аграфірме «Слаўгарадскі», працуе ці не большасць мясцовых жа старшакласнікаў.

Найперш трэба сказаць пра студатрад з ліку навучэнцаў Заеліцкага НПК. Гэта адзін з шасці такіх атрадаў, што створаны сяголета ў раёне, і адзін з трох, што маюць сельскагаспадарчы профіль. Працаваць мясцовым хлопцам і дзяўчатам выпала ў трэцюю змену, з 19 ліпеня і амаль да канца месяца (да 30 чысла). У першы дзень работы 13 школьнікаў на чале з Аксанай Віктараўнай Смушковай былі накіраваны на адказную і пры гэтым смачную справу — збор чорных парэчак, што пасадзілі ў гаспадарцы пяць гадоў назад. Фізічна работа не цяжкая, але карпатлівая і нават далікатная: трэба абабраць усе ягадкі з куста, не пацерці іх, не параскідаць (можна жменю-другую і з’есці — ніхто сварыцца не будзе) і набраць вядро — кожнаму, такую норму вызначылі сабе на першы дзень работы. «Прымушаць ці падганяць каго не трэба, — гаворыць Аксана Віктараўна, — дзеці працуюць старанна, разумеюць, што гэта дапамога бацькам. Ёсць такія, хто ўжо трэці год падрад уладкоўваецца і працуе летам у студатрадзе. Просяцца нават меншыя, але мы бяром толькі тых, каму ёсць 14 гадоў». І праўда, калі мы прыехалі, ніхто работу не кінуў, каб адпачыць, а ў цяністым месцы ўжо стаялі восем вядзёр, напоўненых чорнай ягадай — да адзінаццаці гадзін дзённая норма была выканана больш як напалову. Ягады пойдуць часткова самім жа дзецям, у школьную сталовую, для падзешаўлення харчавання, часткова ў гаспадарку, для прыгатавання абедаў удзельнікам палявых работ, на кісялі ды кампоты, расказвае намеснік дырэктара аграфірмы «Слаўгарадскі» па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Самусева. «Калі дзеці справяцца з ягадамі, дадзім ім іншае заданне, — кажа яна, — зараз пасільнай для падлеткаў работы ў гаспадарцы хапае». І праўда, у аграфірму на лета ўладкаваліся і іншыя школьнікі, не атрадам, а паасобку, хто з сярэдзіны чэрвеня, хто ў ліпені прыйшоў. Пра магчымасць папрацаваць летам, падкрэслівае Вікторыя Самусева, пыталіся ў яе яшчэ падчас вучобы, так бы мовіць, замаўлялі сабе месца, і зараз не цураюцца ніякай працы. Скажам, калі мы былі ў гаспадарцы, 20 ліпеня, Кірыл Лапуцька дапамагаў на выпасе жывёлы (мы да яго, на жаль, не дайшлі). Мікіта Філіпенка і Дзмітрый Прыдыбайла ў сталярным цэху збівалі драўляныя скрынкі для пяску, якія патрэбны на камбайнах. Дзяўчаты Кацярына Штылёва, Лера Самусева і Аня Смушкова падгортвалі ў складзе масланасенне рапсу. У памяшканні падлогавай сушылкі Кірыл Макрыдаў, Уладзіслаў Нікулін, Максім Берднік і Уладзіслаў Гарпініч прасейвалі насенне фестулоліума (гэта вельмі пажыўная кармавая культура), ачышчалі яго ад пустазелля. Падчас размовы ніхто з юнакоў і дзяўчат сваёй занятасцю ў час канікулаў не хваліўся, маўляў, вось мы якія малайцы, хутчэй, наадварот: гаварылі пра работу летам як пра нармальную і натуральную справу, жартавалі, смяяліся, казалі, што і на адпачынак часу ім таксама хопіць. Зрэшты, так яно і ёсць.










При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт