rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 02 июля 2021 09:55

Святочная праграма на Дзень Незалежнасці.

Святочная праграма на Дзень Незалежнасці.

У Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, глушчан чакаюць святочныя мерапрыемствы:

 10:00, Алея Славы — урачысты мітынг і ўскладанне кветак. 

10:30, перад раённым Домам рамёстваў — святочны канцэрт “Квітней пад небам сінім, Беларусь!”. 

11:00, Свята-Богаяўленская царква, царква Раства Хрыстова — малебен Усім Беларускім Святым аб Айчыне і беларускім народзе. 

20:00, цэнтральны стадыён — канцэрт “Квітней, родная Беларусь!”. 

22:50, цэнтральны стадыён — рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам”. 

23:00, цэнтр горада — святочны салют.    

На бульвары Грахоўскага з 9:30 пачнуць работу кірмаш “Горад майстроў”, выстава рэтрафатаграфій “Мястэчка Глуск”, сувенірная лаўка і фотазона раённага гісторыка-краязнаўчага музея, майстар-класы ад рамеснікаў, пленэр, пляцоўка, дзе можна будзе зрабіць аквагрым, пляцоўка Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, павільёны з прадукцыяй Глускага лясгаса і “Глускіх Бытпаслуг”. Побач, на вуліцы Жыжкевіча і каля цэнтральнага стадыёна, свае тавары будуць прапаноўваць Глускае райпо і запрошаныя гандляры-вытворцы. 

Аматараў спорту запрашаюць на цэнтральны стадыён і тэрыторыю побач з ім. Пачнецца спартыўная праграма паказальнымі выступленнямі па таэквандо (10:30, хакейная пляцоўка). Там жа, на хакейнай пляцоўцы, з 11:00 — спартландыя “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Усе жадаючыя змогуць згуляць у шашкі і шахматы (каля стадыёна, з 11:00). У 12:00 на пляцоўцы для міні-футболу пачнецца гандбол, у 12:30 на валейбольнай пляцоўцы — турнір па валейболе. Вялікі футбол чакае балельшчыкаў у 15:00, у таварыскім матчы сустрэнуцца зборныя Глуска і Бабруйска. 

Для дзяцей і падлеткаў таксама запланавана адмысловая праграма. У цэнтральным парку з 10:30 будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны. У 11:00 каля фантана пачнецца дзіцячая забаўляльная праграма, пройдзе конкурс малюнка на асфальце. На пляцоўцы перад раённым Домам рамёстваў з 12:30 — фестываль фарбаў “HOLI”. 




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт