rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 25 июня 2021 16:04

Віншаванні — юбіляру

Віншаванні — юбіляру

Час ляціць вельмі хутка. Вось, здавалася, зусім нядаўна ездзілі віншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Яўгена Цімафеевіча Шылава з 90-годдзем, а сяголета ён адзначыў наступны юбілей — 95-ы дзень нараджэння. Павіншаваць юбіляра з такой значнай у жыцці датай прыехалі да яго ў Завалочыцы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Анатоль Ласоцкі, старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік, начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Алена Кірэй, старшыня Завалочыцкага сельвыканкама Дзмітрый Асадчы. Анатоль Ласоцкі зачытаў для ветэрана віншаванне ад старшыні Глускага райвыканкама Сцяпана Чачухі і пажадаў ад сябе асабіста моцнага здароўя, бадзёрасці. Госці далучыліся да віншаванняў і падкрэслілі, што Яўген Цімафеевіч і зараз для маладога пакалення прыклад аптымізму, стойкасці, жыццёвай мудрасці, пажадалі яму такім жа заставацца.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт