rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 20 апреля 2021 13:06

З працоўным настроем. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна.

З працоўным настроем. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна.

У Беларусі на рэспубліканскі суботнік 17 красавіка выйшлі амаль два з паловай мільёны чалавек, з іх болей чым 250 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці. У Год народнага адзінства добраўпарадкоўвалі тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб’екты гісторыка-культурных каштоўнасцей. Па традыцыі ў рэспубліканскім суботніку прымаў удзел і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка: на сваёй малой радзіме, у аграгарадку Александрыя, разам з іншымі Прэзідэнт добраўпарадкоўваў і азеляняў тэрыторыю вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праходзіць фестываль «Александрыя збірае сяброў».

Былі ў справе ў дзень суботніка і глушчане: рэспубліканскі працоўны настрой падтрымалі больш за тры з паловай тысячы жыхароў нашага раёна. Дружна, зладжана, з запалам школьнікі, работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна наводзілі парадак на сваіх працоўных месцах і загадзя вызначаных аб’ектах агульнага выкарыстання, на вытворчых тэрыторыях, добраўпарадкоўвалі памятныя месцы. Працоўныя рамантавалі і фарбавалі агароджы, ачышчалі тратуары і абочыны дарог, высякалі хмызнякі, бялілі і высаджвалі дрэвы, шчыравалі на клумбах... Напрыклад, добраўпарадкавалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу «Воінская слава», каля яго не толькі прыбралі леташняе лісце, пафарбавалі бардзюры і ліхтары, але і высадзілі алею з туй. У дзень суботніка таксама акультурылі яблыневы сад каля Калаціч. Тут работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Глускага раёна і лясгаса абрэзалі галіны, прыбралі смецце.
Асаблівая ўвага была нададзена ў гэты дзень помнікам і воінскім пахаванням. Так, прыведзены ў належны стан воінскія пахаванні ў Жалвінцы, Сельцах, Касарычах, Заракушы, Катцы, Бярозаўцы, Слабодцы, Побліне, Мастах, Тоўстым Лесе, Заполлі, Яўсеевічах, Слаўкавічах, Вільчы, Чыкілях, Крукаўшчыне, Карніцы. Навялі парадак таксама і на могілках у Юзафова, Жалвінцы і іншых. Дарэчы, усяго на тэрыторыі Глускага раёна 95 воінскіх пахаванняў, таму работа па іх добраўпарадкаванні працягнецца.

Падчас рэспубліканскага суботніка агульнымі намаганнямі глушчан было зароблена амаль дзевяць тысяч рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, а таксама на рамонт і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт