rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 14 апреля 2021 14:28

Вясна — час сеяць

Штодня на палетках адкрытага акцыянернага таварыства «Зара Камуны» зараз працуюць восем-дзесяць чалавек і столькі ж адзінак тэхнікі. Фронт работ стандартны для веснавой пары: сяўба, падсеў шматгадовых траў, падкормка азімых цвёрдымі і вадкімі мінеральнымі ўдабрэн-нямі, падрыхтоўка глебы і некаторыя іншыя работы. Сяголета ў гаспадарцы запланавана пасеяць 180 гектараў ранніх яравых зерневых культур: 120 гектараў ячменю і 60 — аўса. Потым пойдзе кукуруза на зерне і аднагадовая група — па 200 гектараў таго і другога. Тады застанецца пасеяць кукурузу на зялёны корм (400 га) і невялікі, у 20 гектараў, надзел грэчкі. Ёсць, зразумела, і азімы клін: з восені пасеяна больш за 820 гектараў жыта і 30 трыцікале, а таксама 150 гектараў азімага рапсу.

Наш рэдакцыйны рэйд у гаспадарку на мінулым тыдні пачаўся з тэрыторыі мехдвара. Менавіта там заканчваў рамонт свайго энерганасычанага «Беларуса-3522» адзін з перадавых трактарыстаў-машыністаў «Зары Камуны» Васіль Вежнавец. Ды што там «Зары Камуны» — па выніках работы за 2020 год ён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій Глускага раёна з прысваеннем звання «Лепшы механізатар» (выпрацаваў 5762 умоўных эталонных гектара пры эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў). У асноўным араў ды сеяў, узгадвае ён сваю мінулагоднюю работу, зараз таксама заняты на сяўбе. «На жаль, выйшла паломка, але патрэбную дэталь ужо прывезлі, зраблю — і сёння ж у поле, бо прастой зараз непажаданы, ні для работы, ні для заробку», — кажа механізатар. «Васіль Вежнавец — добры работнік, не гультай, працаваць умее, вопыт мае, таму і давяраем яму сяўбу, гадоў дзесяць ці больш ён у нашай гаспадарцы,» — характарызуе трактарыста-машыніста галоўны аграном «Зары Камуны» Валерый Шарстнёў.

Дарэчы, Валерый Рыгоравіч і сам не навічок у сваёй справе — практычнага стажу за 30 гадоў мае, і ўвесь час у раслінаводстве, быў памочнікам брыгадзіра, брыгадзірам, цяпер вось галоўны спецыяліст, ведае механізатараў, хто як працуе, ведае кожнае поле. Ён і быў нашым гідам падчас рэйду, знаёміў з людзьмі, ён жа параіў сустрэцца з маладым механізатарам Уладзіславам Багуном. «Працуе нядаўна, вопыту пакуль мала, але вельмі старанны», — так сказаў пра яго.

«Зару Камуны» Уладзіслаў Багун прыйшоў працаваць паўгода назад, пасля заканчэння Клічаўскага каледжа, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка. Тое, што ў гаспадарцы працуе механізатарам, яго ніяк не засмучае — усякая справа — гэта новы вопыт, трэба і на трактары сябе паспрабаваць, да таго ж усё гэта так ці інакш звязана з атрыманай спецыяльнасцю, вывучаў і саму тэхніку, і навясное абсталяванне да яе, дзеліцца сваімі думкамі Уладзіслаў. Зараз ён не проста трактарыст, а яшчэ крыху і сейбіт: на трактары «Беларус 1221» з сеялкай СПУ-6 падсявае шматгадовыя травы, у дзень нашага прыезду працаваў на полі каля Кляшчоўкі, падсеяная плошча ў 20 гектараў (на 9 красавіка) — яго справа.

На выхадных палявыя работы ў гаспадарцы прадоўжыліся, і на раніцу 12 красавіка ў «Зары Камуны» ўжо было пасеяна больш за 120 гектараў аўса, падрыхтавана 169 гектараў глебы, падкормлена азотнымі ўдабрэннямі 150 гектараў шматгадовых траў, 270 азімых зерневых і 115 азімага рапсу, што адпавядае 77 працэнтам да патрэбнага.










При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт