rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 22 декабря 2020 08:47

«Нацызм і экстрэмізм як фактары пагрозы нацыянальнай бяспекі Беларусі»

Пасяджэнне каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Глускага раёна «Нацызм і экстрэмізм як фактары пагрозы нацыянальнай бяспекі Беларусі».

Якія карані мае беларускі нацыяналізм, як не дапусціць распаўсюджвання ў нашым грамадстве ідэй і праяў экстрэмізму, а наадварот — на падзеях Вялікай Айчыннай вайны выхоўваць у моладзі патрыятызм і павагу да гераічнага мінулага народа — такія пытанні абмяркоўваліся на пашыраным пасяджэнні каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Глускага раёна. Яно мела тэму «Нацызм і экстрэмізм як фактары пагрозы нацыянальнай бяспекі Беларусі». У пасяджэнні, акрамя прадстаўнікоў ветэранскай, моладзевай і іншых грамадскіх арганізацый, прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў маёр Сяргей Корбут, кіраўнікі мясцовых школ. Дакументальны фільм «Людзі з чорнымі душамі», які быў паказаны на пачатку пасяджэння, якраз і паказвае сапраўдныя твары, душы і памкненні тых людзей, што ў гады вайны дапамагалі гітлераўцам усталёўваць на тэрыторыі Беларусі новы парадак. А жудасныя кадры фашысцкіх злачынстваў павінны былі напомніць і паказаць, чаго насамрэч хацелі і што рабілі яны з мірнымі жыхарамі на акупаваных тэрыторыях. Гісторыю трэба ведаць і помніць, зазначыў, звяртаючыся да прысутных, Дзмітрый Цімчанка, як тое, што адбывалася ў больш даўнія часы, у гады вайны, так і тое, як будавалася і жыла наша дзяржава на рубяжы 20 і 21 стагоддзяў. І мы помнім, што ў 1995 годзе 75,1 працэнта беларусаў прагаласавалі за тыя дзяржаўныя сімвалы, што мы маем сёння, за бел-чырвона-белы сцяг для суверэннай Беларусі аддалі галасы каля 20,5 працэнта. Незалежнае апытанне, праведзенае ў 2018 годзе, паказала крыху іншыя лічбы — 69,4 працэнта і 13,2 працэнта адпаведна, але тэндэнцыя большасці і меншасці тая ж. З гэтым трэба лічыцца і нельга дапускаць, каб з нагоды якіх бы то ні было падзей на першы план выходзілі нацыяналістычныя ідэі, падкрэсліў Дзмітрый Цімчанка.

Каб моладзь ведала праўду пра вайну, пра тое, хто і як ваяваў, ёй пра гэта трэба расказваць, вучыць на ўроках гісторыі, вучыць пастаянна, выказаў сваё меркаванне старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Юрый Бучань, між тым у гэтым кірунку адчуваецца яўны прабел, лічыць ён. Размовы з моладдзю, у прыватнасці з прызыўнікамі, якія нядаўна пайшлі служыць ва Узброеныя Сілы, паказваюць, што некаторыя юнакі не тое што не ведаюць, а і не цікавяцца гісторыяй, у прыватнасці героямі і падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, выказаўся ў ходзе абмеркавання ваенны камісар Сяргей Корбут, на яго думку, выхаванне патрыятызму ў падрастаючага пакалення павінна пачынацца і найбольш ісці з сям’і, ад бацькоў, а ўжо потым прадаўжацца ў школе. Тое, што ў Глускім раёне не было праяў экстрэмізму, сведчыць, што выхаваўчая работа з моладдзю ўсё ж праводзіцца, заўважыў дырэктар гімназіі Сяргей Сяргееў. Дарэчы, нядаўна ў гімназіі была арганізавана экскурсія ў вёску Боркі, дзе сяголета адкрыўся мемарыяльны комплекс у памяць пра спаленыя вёскі Магілёўшчыны. Усё ўбачанае зрабіла на школьнікаў вялікае ўражанне. І гэта правільны крок: выхаванне моладзі павінна весціся і словамі, і справамі, каб бачылі, адчувалі і помнілі, падвёў вынік пасяджэння Дзмітрый Цімчанка.














При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт