rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 10 декабря 2020 10:29

У Глускім раёне аб'яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне

У Глускім раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Сёння ўжо восьмага снежня, і неўзабаве, не паспееш азірнуцца, — Новы год. Снег, што выпаў акурат да пачатку зімы, якраз стварыў адпаведны настрой, ды і самі людзі ўжо, не чакаючы канца месяца, ладзяць святочныя ўпрыгажэнні. Будынак райпо, напрыклад, зазіхацеў яркімі гірляндамі яшчэ ў апошніх чыслах лістапада. У крамах ужо з’явіліся навагоднія прыкметы: рознакаляровая мішура, папяровыя карункі, выявы Быка — сімвала года па ўсходнім календары... У школах і дзіцячых садках дзеці разам з настаўнікамі і выхавацелямі, а дома з бацькамі рыхтуюць ёлачныя цацкі ды сувеніры. У арганізацыях і на прадпрыемствах дарослыя людзі таксама абдумваюць і рыхтуюцца аздобіць навагоднімі ўпрыгажэннямі свае рабочыя месцы. Там-сям заўважаеш зіхатлівыя агеньчыкі ўжо і на вокнах дамоў і кватэр. Свята любяць і чакаюць усе, і малыя, і вялікія... На гэтым тыдні на бульвар Грахоўскага работнікі лясгаса прывязуць галоўную раённую ёлку, а пасля «Жылкамгас» будзе яе ўпрыгожваць. Як і кожны год, у раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Пры падвядзенні вынікаў камісія будзе ўлічваць арыгінальнасць ідэі, нестандартныя тэхнічныя рашэнні, якасць афармлення і некаторыя іншыя моманты.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт