rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 25 августа 2020 14:23

Больш за 400 сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы

Больш за 400 сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы

Больш за 400 сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы. Сродкі выдзяляюцца як з бюджэту, у рамках дзяржаўных праграм і адраснай дзярждапамогі, так і арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі і прафсаюзамі. 

Як расказала рэдакцыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Кірэй, у рамках Дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” аднаразовая дапамога да навучальнага года аказана 182 сем’ям, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей, на агульную суму 30 168 рублёў (дапамога разлічвалася на кожнага навучэнца). Яшчэ 10 660 рублёў адраснай сацыяльнай дапамогі дзесяці малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям было назначана, пачынаючы з 1 ліпеня, у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі, і адна маламаёмасная сям’я з трыма дзецьмі атрымала 90 рублёў адраснай дапамогі аднаразова. Тром малазабяспечаным сем’ям дапамогу на 245 рублёў аказала раённая арганізацыя БРСМ, 2472 рублі 62 шматдзетным сем’ям выдзелена на падрыхтоўку да школы па лініі прафсаюзаў.

 Кожны год дапамагаюць сваім работнікам сабраць дзяцей у школу мясцовыя арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы. Вось і сяголета (па інфармацыі на 21 жніўня) 118 сем’яў з 12 працоўных калектываў атрымалі 12 327 рублёў матэрыяльнай дапамогі. Тут Алена Кірэй выдзяляе такія вялікія па колькасці працуючых арганізацыі, як раённае спажывецкае таварыства, дзе 26 шматдзетным сем’ям на 57 дзяцей выплацілі 1710 рублёў, і Глускі лясгас — тут сума выплат  53 сем’ям на 95 дзяцей склала 7398 рублёў, з іх шматдзетнымі з’яўляюцца 14 сем’яў. Некаторыя іншыя арганізацыі, у залежнасці ад магчымасцяў, таксама выдзялялі дапамогу не толькі шматдзетным, а ўсім сем’ям сваіх работнікаў, дзе ёсць школьнікі. 

Такім чынам зараз 406 сем’яў Глускага раёна (у іх ліку 346 шматдзетных і малазабяспечаных) атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы 836 дзяцей, сума выплат перавысіла 56 тысяч рублёў, і гэта не канчатковыя лічбы, падкрэслівае Алена Кірэй, бо выплаты прадоўжацца.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт