rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 30 июля 2020 10:59

Глушчане намалацілі звыш пяці тысяч тон зерня

Глушчане намалацілі звыш пяці тысяч тон зерня

Амаль дзве тысячы гектараў зерневых зжалі ў Глускім раёне: на раніцу панядзелка было ўбрана 1926 га, гэта 21,6% ад усёй плошчы, намалочана 5198 тон зерня, і ўраджайнасць склала 27 цэнтнераў з гектара.

Для параўнання, у мінулым годзе жніво пачалося тыдні на два раней, да 27 ліпеня тады было ўбрана 43%, на паўтары тысячы гектараў болей, чым зараз, а намалочана толькі крыху болей — 5952 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 17,3 ц/га. З гектара азімага жыта ў аграфірме «Слаўгарадскі» бяруць 28,6 цэнтнера, у РАПТЗ — 26,1 цэнтнера, у эксбазе «Глуск» — 25,8 цэнтнера, а з улікам усіх гаспадарак па раёне выходзіць крыху болей за 25 цэнтнераў на круг.

На ўчарашнюю раніцу жыта ўбралі на 1051 гектары, гэта 23 з паловай працэнты ад усёй яго плошчы. У лік дзяржзаказу адпраўлена 394 тоны жыта. Ураджайнасць азімага трыцікале ў сярэднім па раёне — 28,9 ц/га, вышэй за сярэднераённую ў «Турыно-агра» — 32,5 ц/га, праўда, тут зжалі толькі 8 гектараў з неабходных 95, і ў эксбазе «Глуск» — 32,3 ц/га. Трыцікале зжата ў раёне на 785 гектарах.

Працягваюцца іншыя палявыя работы: у гаспадарках убіраюць салому з палёў, апрацоўваюць гліфасатамі ячмень, плюшчаць зерне, вядуць корманарыхтоўку. Сена назапашана 2451 тона, гэта 57% ад патрэбы, сенажу амаль 37 тысяч тон (62%). У плёнцы сенажу закладзена 2142 тоны, больш за паўтары тысячы тон ужо звезена з палёў. Кармавых адзінак у раёне нарыхтавана 11 635 тон, на адну ўмоўную галаву — 8,80 ц к. адз. Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 27 ліпеня




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт