Глуск: 1396—2026. Новы праект раённай газеты
Першыя згадванні пра Глуск адносяцца да 1396 года, а значыць, сяголета ў нашага з вамі Глуска юбілей — 630 гадоў. Праўда, гаворка ідзе не пра Глуск цяперашні, а пра той, што называўся Глуск-Пагарэлы і знаходзіўся на месцы вёскі Гарадок. Але нам падаецца, што мы маем права адзначаць гэты юбілей, бо ўсё роўна гэта наша зямля і наша з вамі гісторыя. І гэта добрая нагода згадаць старонкі мінулага Глушчыны ў новым праекце раённай газеты «Глуск: 1396–2026».
ГЛУСК: 1396—2026. Глуск-Пагарэлы і яго ўладальнікі
Спачатку Глуская воласць належала нашчадкам першага яе ўладальніка Івана Гальшанскага. Потым Глуск (мы ўсё яшчэ гаворым пра той Гл уск, што быў на месцы сучаснай вёскі Гарадок) і часткі воласці пачалі пераходзіць да розных асоб праз шлюб, куплю-продаж ці абмен. Супярэчнасці паміж двума ўладальнікамі прывялі да жорсткай міжусобнай вайны. Выпальванне Глуска разам з замкам стала прычынай хуткага заканчэння гісторыі існавання горада.
Уладарамі Глуска і воласці ў свой час былі вядомыя гістарычныя асобы. Праўнук Івана Гальшанскага Павел Аляксандравіч займаў пасаду віленскага біскупа. Канстанцін Іванавіч Астрожскі і Ян Іеранім Хадкевіч — вядомыя дзяржаўныя дзеячы і палкаводцы. Альбрэхт Гаштольд быў галоўным рэдактарам першага Статута 1529 года, апекуном Францыска Скарыны, лічыўся самым багатым магнатам Вялікага Княства Літоўскага.
Працягваем знаёмства з гісторыяй роднага краю. Князі Гальшанскія-Дубровіцкія, цяжба за Глуск, і пры чым тут святая Юліянія. Працяг. Папярэдняя частка ў № 8
Важныя падзеі адбыліся ў Глускай воласці ў пачатку XVI стагоддзя. Звязаны яны з дзейнасцю новага ўладальніка Юрыя Гальшанскага. Нічога не атрымаўшы ў спадчыну, Юрый Іванавіч не толькі стаў уладаром усіх родавых маёнткаў Гальшанскіх, але і пабудаваў яшчэ адзін замак і заснаваў новы горад у сваіх глускіх уладаннях.
Бацька Юрыя — Іван Юр’евіч — валодаў Дубровіцай і Сцяпанню (знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Украіны). Ён першым пачаў называць сябе князем Дубровіцкім, таму лічыцца заснавальнікам роду Гальшанскіх-Дубровіцкіх. Першаму ўладальніку Глускай воласці Івану Альгімонтавічу Гальшанскаму ён даводзіўся праўнукам, але іх чамусьці часта блытаюць. Займаў Іван Юр’евіч пасаду кіеўскага ваяводы, быў траюрадным братам вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка. Аднак пры ўсім гэтым стаў разам з князямі Бельскім і Слуцкім арганізатарам змовы супраць Казіміра. За што і быў пакараны смерцю ў 1481 годзе. Яго ўладанні перайшлі да малодшых братоў — Сямёна і Аляксандра.
ГЛУСК: 1396—2026. Глуск-Дубровіцкі і яго ўладальнікі
Уладальнікі Глуска-Дубровіцкага горад не палілі, за іх гэта зрабілі спачатку рускія войскі, а потым казакі. Ды і сам ён некалькі разоў выгараў ледзь не да апошняга двара. Аднак адметных падзей хапала: князі сварыліся і варагавалі адзін з адным, ваявалі з манахамі Кіева-Пячэрскай лаўры, перабудоўвалі Глуск і замак, паспяхова спаборнічалі з Брэстам — кожны так ці інакш адзначыўся ў гісторыі Глускай воласці.


























© 2007-2026