rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Новости района

Два раёны Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур: Глускі і Асіповіцкі. Нашымі гаспадаркамі пасеяна 1790 гектараў: 1130 га ячменю і 660 га аўса. Найбольшыя плошчы пад раннія яравыяадведзены ў эксбазе «Глуск» — 410 гектараў. Яравая сяўба працягваецца, і, па даныхрайсельгасхарча, на раніцу 6 красавіка на рахунку сельгаспадарак быў таксама 721 гектар аднагадовых культур. У «Турыно-агра» план па іх сяўбе ўжо выканалі, пры заданні 160 га засеялі 205, у «Зары Камуны» толькі прыступілі — 7 га аўса 188.Азімыя зерневыя падкормлены на 5709 гектарах, у тым ліку рапс — на 880 га, свірэпіца — на 355 га. Калійныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу ўнесены на 8480 га, з іх 4051 га — пад веснавое ўзворванне. Арганікі пры заданні 170 тысяч тон нарыхтавана амаль 161 тысяча, вывезена на палеткі 148 тысяч, унесена пад яравую сяўбу амаль 78 тысяч тон, або 52,3 працэнта ад патрэбнага. Пры гэтым чатыры гаспадаркі з шасці нарыхтавалі ўгнаенняў з запасам, напрыклад, у РАПТЗ пры заданні 27 тысяч тон нарыхтавана 28 485 тон і ўнесена крыху менш за 20 тысяч тон. Да падкормкі шматгадовых траў прыступілі ў «Турыно-агра» і эксбазе «Глуск», у гэтых гаспадарках унесены азотныя ўдабрэнні адпаведна на 86 і 102 га. Між іншым, эксбазе патрэбна падсілкаваць 800 гектараў шматгадовых траў, гэта найбольшыя плошчы ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі. Прадаўжаецца падсеў шматгадовых траў, у цэлым па раёне гэта работа выканана на 75 працэнтаў, травы падсеяны на 1223 га з 1630. На 63 працэнты справіліся ў эксбазе «Глуск», тут і аб’ём вялікі — трэба падсеяць 450 га, а вось у «Турыно-агра» і РАПТЗ зрабілі больш за 90 працэнтаў: адпаведна 91,67% (165 са 180 га) і 90,42 (217 з 240 га).

Четверг, 09 апреля 2020 09:49

Благоустройство Глуска

Более двухсот саженцев лип высадят по улице Кирова в Глуске.

Глусские медики, как и их коллеги из других стран, призывают пожилых граждан, хронически болеющих пациентов и тех, кто прибыл из-за границы, соблюдать режим самоизоляции.

Пятница, 03 апреля 2020 17:09

У механізатараў гарачая пара

Ад 10 да 14 адзінак тэхнікі гэтымі днямі штодня занята на палявых работах у адкрытым акцыянерным таварыстве «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне». Пяць з іх на мінулым тыдні працавалі на полі каля вёскі Балашэвічы, тут вяліся вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. «На аддаленыя ўчасткі вывозяць вадкую фракцыю, — расказаў кіраўнік гаспадаркі Валянцін Шостак, — на адлегласць да паўтара кіламетра — угнаенне ўносяць напрамую. На гэтым полі пасля таго, як прадыскуем і падрыхтуем глебу, будзем сеяць кукурузу». Вывазкай на сваім МАЗе займаецца вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга і камандзіраваны з «Жылкамгаса» механізатар Аляксандр Гізун. Унясенне арганікі даручана Уладзіміру Дробу, Васілю Чачэру і Віталю Туміловічу. Тэмпы іх работы ў немалой ступені залежаць ад руплівасці таго, хто працуе на пагрузцы. У дзень нашага прыезду, 25 сакавіка, тут на «Амкадоры» шчыраваў Анатоль Дзяшчэня, менавіта шчыраваў, спраўляўся добра, бо ні адзін трактар не прастойваў. Пачаргова з гэтым механізатарам пагрузкай арганікі займаецца таксама Сяргей Зімаеў.

Сяголета веснавую пасяўную гаспадаркі краіны распачалі як ніколі рана — яшчэ ў пачатку сакавіка. Папярэдне была падрыхтавана тэхніка, узворваліся палі, уносіліся ўдабрэнні. Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 30 сакавіка па краіне ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі, проса) было пасеяна 319,2 тысячы гектараў, або 36,8 працэнта да плана, у той час як летась гэты паказчык быў значна ніжэйшы — 25,6 працэнта. Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна вядуцца ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі: аграрыі Гомельшчыны, можна сказаць, завяршаюць сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых — 91,8 працэнта, у Брэсцкай вобласці працэнт выканання названых работ 85,1, а ў Віцебскай сяўба толькі пачынаецца — 2,6 працэнта.

Сваіх вучняў настаўніца пачатковых класаў Галіна Усік вучыць ісці да канца ў любой справе, не спыняцца на паўдарозе, а ў прыклад прыводзіць фігурыстаў, якія падчас выступленняў падаюць, але паднімаюцца і працягваюць катацца, хоць і ведаюць, што балы будуць ужо не самымі высокімі. А вось калі сама трапіла ў суперфінал абласнога конкурсу «Настаўнік года — 2020», і заставаўся яшчэ адзін рывок, вырашыла: трэцяе месца ёсць, лепшага не будзе, то гэтага і хопіць, чаго болей старацца. І калі б не група падтрымкі, не іх напор і ўпэўненасць, маўляў, ты можаш і павінна выкласціся па максімуме, не было б у нашай глускай настаўніцы дыплома 2-й ступені. Некалькі разоў паўтарыла Галіна Уладзіміраўна ў нашай размове: «Гэта не мой асабісты вынік, на яго працавала ўся каманда, адзін бы тут ніколі не справіўся. Дзякуй усім, хто дапамагаў, хто верыў, хто надаваў сілы». Нялішне будзе іх пералічыць: гэта настаўнікі другой школы Наталля Яроцкас, Галіна Русакова, Таццяна Саляйчук, Анатоль Марціновіч, работнікі метадычнага кабінета Наталля Някрасава і Таццяна Грыгор’ева, а таксама дырэктар школы Алена Слічонак, якая і прапанавала Галіне Уладзіміраўне паўдзельнічаць, не сумняваючыся, што ў той усё атрымаецца.

Сяўба ранніх яравых зерневых культур у Глускім раёне перайшла за свой экватар: на раніцу 26 сакавіка было засеяна 954 гектары, або 53,3 працэнта ад патрэбных 1790 гектараў. 

Уважаемые получатели пенсий (пособий)! Чтобы защитить себя от вирусных инфекций, пожилые люди и лица с хроническими заболеваниями могут обратиться по телефону в обслуживающее отделение почтовой связи, и почтальон принесет вам пенсию (пособие) на дом. Кроме того, заявку на выплату пенсии (пособия) на дому вы можете подать через контакт-центр РУП «Белпочта» по телефону 154. Получив пенсию на дому, вы сразу же сможете оплатить коммунальные платежи, отправить почтовое отправление, выписать печатные средства массовой информации. Будьте здоровы и берегите себя и своих близких!

Общие рекомендации

Не выходите из дома и не встречайтесь с другими людьми без жизненно важной необходимости.

Республиканская акция «Неделя леса» стартует в Глусском районе 28 марта. Ежегодное мероприятие, традиционно организованное Министерством лесного хозяйства Республики Беларусь, состоится уже в 13-й раз и будет приурочено к Году малой родины и 75-летию Великой Победы.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт