rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 18 апреля 2024 12:05

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Зара Камуны» мы былі ў мінулую пятніцу, 12 красавіка. Работы ў палях шмат, кажа галоўны аграном гаспадаркі Валерый Шарстнёў, падкормка азімых, падрыхтоўка глебы пад веснавую сяўбу, сяўба ранніх культур.

Валерыя Рыгоравіча мы заспелі каля зернясклада. Свае рабочыя моманты ён абмяркоўваў тут з інспектарам па кадрах Таццянай Мішур, аграномам Уладзімірам Рыбачонкам і загадчыцай склада Таццянай Баравой. Напагатове са сваім Амкадорам быў тут і трактарыст-машыніст Сяргей Кандраценя, зараз ён заняты на пагрузцы насення. У кожнага свае задачы, свая зона адказнасці, кажа галоўны аграном, вось, да прыкладу, аграном Уладзімір Рыбачонак (ён, дарэчы, малады спецыяліст, працуе ў гаспадарцы другі год) адказвае за насенне, яго ачыстку, пратручванне, рэпрадукцыйны склад. На загадчыцы склада — улік, кантроль і выдача насення, таксама яна адпускае гаруча-змазачныя матэрыялы і запчасткі, але гэта ўжо на іншым складзе. Шмат работы ў Сяргея Кандрацені, ён грузіць не толькі насенне, але і кармы для жывёлы, у тым ліку камбікорм, сілас, а яшчэ — удабрэнні, арганіку. Незадоўга да нашага прыезду загружаўся трактарыст-машыніст Дзяніс Гізун і павёз насенне зернебабовых аж да Старога Сяла, там іх сее Віктар Кончыц, механізатар з «Турыно-агра». Закончыў рамонт і таксама ўключыўся ў сяўбу зерневых механізатар «Зары Камуны» Васіль Вежнавец.

«З кадрамі ў нас праблема, — кажа Валерый Шарстнёў, — таму даводзіцца дамаўляцца з іншымі гаспадаркамі, з БНБК, каб дапамаглі. На падрыхтоўцы глебы ў нас сёння заняты таксама камандзіраваны механізатар, Мікалай Медзвядок з „Глускай Зары“. Ігар Драздоў з „БНБК-АГРА Глуск“ вадкімі азотнымі ўдабрэннямі вядзе падкормку азімых, гэта ўжо другая падкормка, падкормлена 111 гектараў ячменю.

Кожная пасяўная мае свае асаблівасці. Сяголета яна пачалася дзён на дзесяць раней, чым звычайна, рана сышоў снег, рана пацяплела, аднак трапіш зараз не на ўсе палі, у нізінах яшчэ даволі гразка, тэхніка туды пакуль не пойдзе. Працуем там, дзе можна, і робім тое, што можам. Паклапаціліся пра насенны фонд: прывезлі 10 тон ячменю з аграфірмы „Лучнікі“, што ў Слуцкім раёне, у Полацкім раёне купілі авёс, 19 тон, травы набылі ў „Ніва-Барсукі“ (гэта сельгаспрадпрыемства Кіраўскага раёна) і КСУП „Жылічы“, прывезлі люцэрну, яе ўжо і пасеялі, 32 гектары. А ўсяго ранніх яравых у нас зараз пасеяна каля 110 гектараў, у тым ліку 35 гектараў зернебабовых і 73 аўса».

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт