rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 20 сентября 2023 11:14

Песні, выставы, гандлёвы кірмаш

Песні, выставы, гандлёвы кірмаш

Надвор’е 17 верасня спрыяла святочным мерапрыемствам, і канцэрт «За адзіную Беларусь!» наладзілі прама на бульвары Грахоўскага, паставілі крэслы для гледачоў, для артыстаў аформілі імправізаваную сцэну. Побач размясціліся выставы фатаграфій «Мінулае і цяперашняе», вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў, тут жа, недалёка, дзейнічала дзіцячая забаўляльная пляцоўка. Словам, атрымалася тры ў адным.

Нават чатыры ў адным, бо таксама на бульвары, насупраць міні-рынка, раённае спажывецкае таварыства наладзіла гандлёвы кірмаш з прысмакамі ўласнай вытворчасці, некаторыя з іх, каўбаскі (народная назва «пальцам піханыя») і шашлыкі, смажыліся прама на месцы, іх апетытны пах разносіўся і вабіў людзей, мабыць, не менш, чым гукі музыкі з канцэртнай пляцоўкі. Не скажу, што сабралася доўгая чарга, але ўсё ж такі пакупнікі падыходзілі, куплялі, хто мясное, хто мучное, хто папіць, адны бралі з сабой, іншыя сілкаваліся на месцы, за столікамі. А што — сядзі, частуйся, слухай музыку — класіка святочнага дня. Да таго ж музыку добрую.

Мясцовыя артысты віншавалі гледачоў з Днём народнага адзінства і песні спявалі пра тое, што яднае, збліжае, напаўняе наша жыццё, робіць нас мацнейшымі — пра шчасце і каханне, пра родныя мясціны і любоў да роднай зямлі, пра нашу Беларусь. Людзі слухалі, падпявалі, падтрымлівалі спевакоў апладысментамі, а пры сустрэчы са знаёмымі таксама віншавалі адзін аднаго. Маладое свята набірае сілу і папулярнасць у народзе.

Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт