rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 18 февраля 2020 13:40

Аграфірма «Слаўгарадскі»

Аграфірма «Слаўгарадскі»

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Аграфірма «Слаўгарадскі» на пачатак лютага значыцца 5126 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў — 1594. Усе яны размеркаваны і ўтрымліваюцца на чатырох жывёлагадоўчых аб’ектах. На Клятнянскім малочнатаварным комплексе з закончаным цыклам доіцца 674 каровы (усяго там 1581 галава жывёлы), на Заеліцкай малочнатаварнай ферме асноўны статак складае 503 галавы (усяго тут утрымліваецца 1209 галоў), а на Слаўкавіцкай — 417 (з агульнай колькасці ў 1216 галоў БРЖ). Яшчэ на адной ферме ў Заеліцы на дарошчванні і адкорме стаіць больш за 1100 цялушак і бычкоў.

На мінулым тыдні ў рамках дня жывёлавода з калектывамі комплексу і малочнатаварных фермаў сустрэліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Комар. На сустрэчах з калектывамі жывё-лаводаў таксама былі дырэктар аграфірмы Уладзімір Штылёў, яго намеснікі Леанід Буры і Вікторыя Самусева. Актыўна абмяр-коўваліся надзённыя пытанні ў Клетным. Найбольш вострае з іх звязана з адсутнасцю падменных даярак: калі хто захварэе, на астатніх нагрузка ўзрастае, зразумела, што працаваць у такім рэжыме надзвычай цяжка, не захочаш і тых дадатковых заробкаў. Кіраўнік гаспадаркі паабяцаў гэту праблему вырашыць назаўтра ж. І слова стрымаў: калі на наступны дзень Аляксандр Леўчанка патэлефанаваў на МТК і пацікавіўся справай, яму адказалі, што падменныя работнікі ўжо ёсць і працуюць.

На ферме ў Заеліцы работнікі было ўзнялі пытанне заработнай платы, аднак на сустрэчныя пытанні Сяргея Комара адносна якасці і колькасці малака, выканання працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны на іх ферме адказаць станоўча не змаглі. Прасцей кажучы, работнікі пагадзіліся з аргументаванымі довадамі спецыяліста, што іх зарплата ў значнай ступені залежыць ад іх жа работы, а ўзорным выкананнем сваіх абавязкаў калектыў фермы, на жаль, пахваліцца не можа. Так, з пачатку года з гэтай фермы не прададзена ніводнага кілаграма малака нават вышэйшым гатункам, не кажучы пра экстру.

Асноўнай праблемай на МТФ «Слаўкавічы» яе работнікі лічаць пад’езд да фермы. Там насамрэч вельмі гразка, не ўсякі аўтамабіль зможа пад’ехаць, а калі пешшу, то пройдзеш не інакш як у гумовых ботах. Гэта было, бадай адзінае пытанне, з якім жывёлаволы звярнуліся да прыехаўшых, бо ўсе вытворчыя праблемы яны паміж сабой вырашаюць самі, з той жа падменай, з размеркаваннем абавязкаў, дарэчы, аб заработнай плаце пытання не ўзнімалі, што асабіста мяне нават здзівіла. У даільнай зале тут іграла музыка, на акенцах віселі карункавыя фіранкі, а ў падвазонніках стаялі кветкі. Між іншым, гэта звычайная ферма, нават не ў цэнтральнай сядзібе гаспадаркі, і такім сваім парадкам зноў прыемна здзівіла. Таму не дзіўна, што ўдоі тут вышэйшыя, чым у Клетным і Заеліцы: сярэдні ўдой малака на карову на слаўкавіцкай ферме за студзень склаў 286 кілаграмаў, пры тым што за такі ж перыяд сярэдні паказчык па гаспадарцы — 211. Што да дарогі, то з гэтым пытаннем члены групы паабяцалі разабрацца і дапамагчы.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт