rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 24 сентября 2019 13:29

Рамонт і новае абсталяванне ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы

Рамонт і новае абсталяванне ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы

Рамонт і пераўтварэнні, здаецца, закранулі ўсе аб’екты райцэнтра: дарогі, школы і дзетсады, жылыя дамы, нават прыпынкі грамадскага транспарту. Немалыя змяненні, і гэта не можа не радаваць, адбываюцца зараз і ў цэнтральнай раённай бальніцы, дзе некалькі месяцаў запар таксама ідзе рамонт. Пацыенты і наведвальнікі паліклінікі ўжо змаглі ацаніць роўны асфальт і новы тратуар каля самой бальніцы. Не застаецца незаўважаным і абноўлены фасад галоўнага корпуса. Але ж гэтыя змены, відавочна, далёка не ўсе. Пагутарыўшы з галоўным урачом Глускай ЦРБ Ірынай Пятровай, мы даведаліся, што ўвогуле ўключана ў план бягучага рамонту бальніцы. Гэта рамонт фасадаў — паліклінікі, галоўнага і гаспадарчага карпусоў, замена там жа старых дзвярэй на новыя, а таксама частковая замена драўляных вокнаў на сучасныя з ПВХ.

Адзначым, што з рамонтам фасада галоўнага корпуса будаўнікі ўжо справіліся, завершана і ўстаноўка вокнаў у будынку гаспадарчага корпуса і новых дахавых вокнаў. Запланаваны рамонты галоўных уваходаў у паліклініку і бальніцу, пляцоўкі і дарожкі каля паліклінікі. Зараз у самым разгары рамонт прыёмнага і педыятрычнага аддзяленняў, тут жа павінны з’явіцца новая медыцынская мэбля і інвентар. Тэрміны завяршэння ўсіх гэтых работ розныя, а выконваюць іх адразу некалькі падрадных арганізацый — ТАА «Алюр Груп», ТАА «СаламеяСтрой», ТАА «СаммусПласт», ТАА «СК Прафесіянал» і ПГУП «ВіАнЛі-ТРАНС».

Як бачым, змены сапраўды адбываюцца вялікія, усё дзеля таго, каб наведвальнікам паліклінікі і пацыентам бальніцы было больш камфортна і ўтульна. А каб павысіць тэхналагічны ўзровень раённай бальніцы, сюды будзе пастаўлена некаторае неабходнае абсталяванне. У рэанімацыйным аддзяленні з’явіцца новы апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, выдзелены грошы на набыццё наркозна-дыхальнага апарата ў аперацыйны блок і сучаснага эндаскапічнага абсталявання (двух фібрагастрадуадэнаскопаў). Таксама для баль-ніцы ўжо набыта новая машына хуткай медыцынскай дапамогі з усім неабходным абсталяваннем.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт