rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 29 июля 2019 14:57

Вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Мікалай Штылёў першым у раёне перавёз тысячу тон зерня

Вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Мікалай Штылёў першым у раёне перавёз тысячу тон зерня

Вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Мікалай Штылёў першым у раёне перавёз тысячу тон зерня. Мікалай Іванавіч шчыруе ў гаспадарцы з 2000 года, спачатку быў вадзіцелем малакавоза, пасля — МАЗа, сёлетняе жніво для яго трынаццатае па ліку. Дзень за днём, з раніцы да позняга вечара, рэйс за рэйсам ён гаспадарліва адвозіць зерне ад камбайнаў, працуе ў поўную сілу, з душой. Як вынік: не першы год у спісе лідараў, у ліку лепшых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня. Не падвёў Мікалай Іванавіч і на гэты раз. На яго рахунку (па стане на 26 ліпеня) 1033 тоны перавезенага зерня. Пра свае працоўныя перамогі герой жніва кажа сціпла: «Проста працую, стараюся на карысць роднай гаспадаркі, раёна і сваёй сям’і».

У мінулую пятніцу Мікалаю Іванавічу прыйшлося парушыць звыклы графік, каб прыняць віншаванні, пачуць словы ўдзячнасці за сумленную працу на хлебнай ніве раёна. Падзячнае пісьмо ад раённага выканаўчага камітэта, Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі, кветкі, вымпел і наклейку лідара прама ў полі, што каля вёскі Чапаева, яму ўручалі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кульба і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін. Яны жадалі вадзіцелю-тысячніку моцнага здароўя і далейшых поспехаў, дзякавалі за высокія паказчыкі ў працы. Да добрых слоў далучыліся кіраўнік аграфірмы «Слаўгарадскі» Уладзімір Штылёў і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Самусева. З гонарам глядзеў на дзядулю (а я з замілаваннем на абодвух) шасцігадовы ўнук Паўлік, ён таксама прыехаў з добрай нагоды, туліўся да дзеда-перадавіка, абдымаў, радаваўся яго поспехам, мне ж здавалася ў той момант, што гэта, мабыць, і ёсць самы лепшы падарунак для вадзіцеля-тысячніка Мікалая Штылёва. А пасля ў жытнёвым полі гучалі звонкія песні — музычныя віншаванні ад самадзейных артыстаў Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт