rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 29 апреля 2024 08:25

Запрашае Свята працы і вясны!

Запрашае Свята працы і вясны!

Глушчан і гасцей райцэнтра запрашаюць адсвяткаваць Першамай. Пачнецца свята традыцыйным велапрабегам, сёлета мерапрыемства прысвечана 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. Старт запланаваны на 10 гадзін раніцы, аднак удзельнікаў на бульвары Грахоўскага чакаюць загадзя, у 9:30. Напачатку адбудзецца конкурс па некалькіх намінацыях («Самая дружная каманда», «Самая спартыўная маладая сям’я» і інш.). Пераможцаў чакаюць падарункі. Арганізатары, раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам БРСМ, просяць пільна прадумаць свой індывідуальны вобраз, аформіць веласіпеды ў стылі рэтра, з элементамі, якія сімвалізуюць гістарычны шлях прафсаюзаў.

Працягнецца святочны дзень на цэнтральным стадыёне. У 11:00 на хакейнай пляцоўцы пройдзе раённы турнір па гульні ў гарадкі. Таксама на спартыўных пляцоўках павінны адбыцца футбольныя матчы: міні-футбол і вялікі футбол.

Свая праграма, безумоўна, цікавая і насычаная, чакае дзяцей з 11:00 да 13:00 на бульвары Грахоўскага. Тут жа ў 11:30 пройдзе святочны канцэрт. Падчас свята будуць працаваць гандлёвыя рады райспажыўтаварыства. Словам, будзе смачна, весела і цікава!

Г. АЎТУХОВА




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт