rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 16 апреля 2024 14:02

Чакаецца пахаладанне. Аб надвор’і з 17 па 21 красавіка

Чакаецца пахаладанне. Аб надвор’і з 17 па 21 красавіка

Сады цвітуць, нібыта ў маі, аднак надвор’е гэтага тыдня, як вынікае з прагнозу Бабруйскай метэастанцыі,  зусім не майскае: месцамі мокры снег, галалёдзіца, вецер і рэдкія праясненні. Зрэшты, што хацець — на календары толькі другая палова красавіка.

У сераду, 17 красавіка, ноччу чакаюцца кароткачасовыя дажджы і 0 +5 оС, а днём пераважна без ападкаў, ад 9 да 14 цяпла. У чацвер, 18-га чысла, ноччу будзе з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных месцах яны будуць моцнымі, тэмпература паветра 0 +5 (ноччу) і +6 +11 оС (днём). Чакаюцца ападкі і ў пятніцу, часам дождж і мокры снег (ноччу месцамі моцныя), раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра ноччу ад 1 да 6 з плюсам, днём — ад +5 да +10 оС, чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/сек. У суботу, 20 красавіка, таксама, па прагнозах сіноптыкаў, не абыдзецца без ападкаў, праўда, дождж і мокры снег будуць невялікія і кароткачасовыя, на асобных участках дарог галалёдзіца, ноччу  магчымы замаразкі ад -2 да +3 оС, днём паветра прагрэецца ад +8 да + 13 оС. Такая ж дзённая тэмпература чакаецца і ў нядзелю, 21 красавіка, на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе дождж, ноччу — толькі месцамі, градуснікі ноччу пакажуць 1—6 з плюсам.

Што тут скажаш, надвор’е на тэрыторыі вобласці прагназуецца не самае лепшае, але ж будзем памятаць, што Глускі раён — самы паўднёвы на Магілёўшчыне, і спадзявацца, што мокры снег і замаразкі да нас не дойдуць.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт